Польскае Радыё Баранавічы

Польскае Радыё Баранавічы, Баранавіцкая радыёстанцыя (польск.: Rozgłośnia w Baranowiczach) — радыёстанцыя ў Баранавічах, створаная ўладамі Польшчы ў 1938 годзе.

Будынак радыёстанцыі (Баранавічы)

Будаўніцтва працягвалася з 1937 па 1939. Двухпавярховы будынак радыёстанцыі быў узведзены ў стылi канструктывiзму.

Радыёстанцыя пачала працу 30 кастрычніка 1938 на хвалі 577 м. Мела дзве мачты вышынёю 141 м. Ахоплівала тэрыторыю ў радыусе 120 км (Навагрудскае ваяводства і паўночную частку Палескага ваяводства). Дырэктарам радыёстанцыі быў Збігнеў Ціс-Банкевіч. Тут працавалі 2 дыктары.

Падчас Другой Сусветнай вайны, 15 верасня 1939 нямецкая авіяцыя атакавала радыёстанцыю, але не здолела яе пашкодзіць; адзін самалёт быў падбіты. Радыёстанцыя працягвала працу ў БССР, а пасля — у час нямецкай акупацыі. Пры адступленні нямецкіх войскаў радыёмачты былі ўзарваныя.

Пасля вайны выкарыстоўвалася дзеля глушэння заходніх радыёстанцый. Пасля распаду СССР будынак станцыі займае мясцовае тэлебачанне «Інтэкс ТБ». Вежы станцыі выкарыстоўваюцца для ўзмацнення сігналаў беларускіх FM-станцый.

Будынак радыёстанцыі ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі правіць