Будынак радыёстанцыі (Баранавічы)

Будынак радыёстанцыі — будынак у горадзе Баранавічы (Брэсцкая вобласць, Беларусь). Знаходзіцца на вуліцы Камсамольскай, 65. Выкарыстоўваецца як рэтранслятар праграм радыё і тэлебачання.

Славутасць
Будынак радыёстанцыі
53°07′33″ пн. ш. 25°59′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Архітэктурны стыль польскі мадэрнізм[d]
Будаўніцтва 19371938 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000040шыфр 113Г000040
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудаваны ў стылі канструктывізму ў сярэдзіне 1930-х гадоў кіраўніцтвам Польшчы.

Польскае Радыё Баранавічы пачало працу 30 кастрычніка 1938 года. Мела дзве мачты вышынёю 141 м. Падчас Другой Сусветнай вайны, 15 верасня 1939 года нямецкая авіяцыя атакавала радыёстанцыю, але не здолела яе пашкодзіць. Радыёстанцыя працягвала працу ў БССР, а пасля — у час нямецкай акупацыі. Пры адступленні нямецкіх войскаў радыёмачты былі ўзарваныя. Пасля вайны выкарыстоўвалася дзеля глушэння заходніх радыёстанцый.

Архітэктура

правіць

Будынак двухпавярховы, цагляны, атынкаваны. Дах плоскі, шыферны. Да ўсходняй сцяны прымыкаюць адна і двухпавярховыя, прамавугольныя ў плане прыбудовы, дзе размешчана абсталяванне радыёстанцыі, майстэрня. У цэнтральнай частцы будынка знаходзяцца службовыя памяшканні.

Да заходняй сцяны на ўзроўні першага паверха прыбудавана паўавальнай формы веранда, на якой на ўзроўні другога паверха размешчаны паўвальнай формы прасторны балкон, агароджаны простай металічнай рашоткай. Побач з верандай пад дахам знаходзяцца прыступкі, якія вядуць у асноўнае памяшканне. Вокны шырокія, дэкаратыўнае аздабленне адсутнічае.

Будынку характэрны геаметрычнасць аб’ёмаў і лаканізм форм. Над будынкам узвышаецца рэтрансляцыйная вышка[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць