Польскі інстытут у Мінску
Польскі інстытут у Мінску (польск.: Instytut Polski w Mińsku) — польская культурная ўстанова з дыпламатычным статусам, якая дзейнічае пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Польшча[1][2]. Адзін з 25 Польскіх інстытутаў па ўсім свеце[3]. Рашэнне пра адкрыццё Польскага інстытута ў Мінску была прынята Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў лютым 1994 года[4].
Польскі інстытут у Мінску | |
---|---|
| |
![]() | |
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя |
![]() |
Дата стварэння | 1994 |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Міністэрства замежных спраў Польшчы |
Штаб-кватэра |
![]() 53°53′52,50″ пн. ш. 27°32′57,60″ у. д.HGЯO |
Дырэктар | Цэзары Карпіньскі |
Намеснік Дырэктара | Дарота Мамай |
Сайт | instytutpolski.pl/minsk/ |
Сфера дзейнасціПравіць
Пры інстытуце дзейнічаюць двухгадовыя курсы польскай мовы і культуры[2]. Заняткі праводзяць выкладчыкі і прафесары беларускіх універсітэтаў, а таксама лектары з Польшчы. Моўныя курсы інстытут таксама праводзіць у сваіх філіялах — у Маладзечна, Віцебску і Магілёве. Па сканчэнню курса выдаецца пасведчанне аб заканчэнні курсаў[2][5]. У адпаведнасці з Агульнаеўрапейскай кампетэнцыяй валодання замежнай мовай (Common European Framework of Reference, CEFR) узровень выкладання мовы інстытутам адпавядае узроўню A2; для славянамоўных краін, якой з'яўляецца і Беларусь, — ўзроўню B1.
Таксама пры інстытуце працуе бібліятэка, у якой прадстаўлена літаратура на польскай мове і перыядычныя выданні Польшчы[4]. Працуе відыётэка фільмаў на польскай мове[1] .
Установа займаецца папулярызацыяй дасягненняў польскай культуры, гісторыі і навукі, прэзентацыяй і аховай польскай спадчыны, наладжваннем і развіццём кантактаў, абменам вопытам і падтрымкай дыялогу паміж Польшчай і Беларуссю[6].
Штогод Інстытут рэалізуе звыш за 100 разнастайных праектаў з удзелам творцаў, навукоўцаў і экспертаў з Польшчы і Беларусі[6]. Толькі за першыя 20 год сваёй працы на Беларусі Польскі інстытут у Мінску правёў больш за 2000 самых розных мерапрыемстваў ва ўсіх кутках краіны, сярод якіх: навукова-гістарычныя семінары і канферэнцыі; гістарычныя, мастацкія і фота-выставы; канцэрты класічнай, сучаснай, джазавай, фальклорнай і актуальнай музыкі; спектаклі розных польскіх тэатраў; паказы шэдэўраў польскага кінамастацтва; выданне перакладзеных на беларускую мову твораў польскай навуковай і мастацкай літаратуры[4].
З 2017 года Інстытут польскі ў Мінску арганізуе польска-беларускія чытанні, якія праводзяцца ў рамках праекта «Нацыянальнае Чытанне» — польская грамадская акцыя, мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя ведаў польскай нацыянальнай літаратуры. Акцыя арганізавана ў 2012 годзе прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім[7].
Дырэктара інстытутаПравіць
- 1994–1996 – Марэк Галкоўскі
- 1997–2000 – Томаш Негодзіш
- 2000–2006 – Цэзары Карпіньскі
- 2006–2013 – Пётр Казакевіч
- 2013–2015 – Уршуля Дарашэўска
- 2016–2018 – Матэвуш Адамскі
- З 11 кастрычніка 2018 – Цэзары Карпіньскі
СпасылкіПравіць
Польскі інстытут у Мінску на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ а б Польскі Інстытут у Мінску . Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Праверана 11 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Сярод лепшых выпускнікоў Польскага Інстытута – адзін з аўтараў «Новага Часа» . Новы Час (8 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
- ↑ Гурневіч Д.. Польшча замяняе ў Менску яшчэ аднаго важнага дыплямата . Радыё Свабода (25 лютага 2018). Праверана 11 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Міхальчук Л.. По случаю юбилея (руск.). Белорусы и рынок (21 красавіка 2014). Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ Тимощенко А.. 6 мест, где можно бесплатно выучить иностранный язык в Минске (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (27 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2018. Праверана 11 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Пра нас(недаступная спасылка). Польскі інстытут у Мінску. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 11 чэрвеня 2019.
- ↑ Грушэцкі А.. Першыя польска-беларускія чытанні прайшлі ў Мінску . Новы Час (3 верасня 2017). Праверана 11 сакавіка 2019.