Помнік Алаізе Пашкевіч (Астрына)
Помнік Алаізе Пашкевіч — помнік беларускай паэтэсе Алаізе Сцяпанаўне Пашкевіч ў гарадскм пасёлку Астрыне Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Помнік | |
Помнік Алаізе Пашкевіч (Цётцы) | |
---|---|
53°43′48″ пн. ш. 24°31′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Астрына |
Скульптар | Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі |
Дата заснавання | 1954 |
Дата пабудовы | 1954 год |
Вышыня | 4 метра |
Агульная інфармацыя
правіцьПомнік знаходзіцца каля будынка сярэдняй школы на вуліцы Станкевіча. Пастаўлены ў 1954 годзе. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (пратакол Навукова-метадычнага савета № 88 ад 28 жніўня 2003 года), як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння[1].
Аўтар помніка — беларускі скульптар Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі.
Апісанне
правіцьНа гранітным пастаменце прамавугольнай формы бронзавая скульптурная выява маладой жанчыны ў гарадской сукенцы з накінутым на плечы шалем. Вышыня пастамента — 4 м, вышыня фігуры — 2 м. Фігура пададзена ў лёгкім руху, левая рука прыціскае да грудзей кнігу. Гордая пастава, цвёрды позірк перадаюць унутраную сілу і эмацыянальную ўсхваляванасць пісьменніцы. Вакол помніка — дэкаратыўныя кусты і газоны[2].
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 432.
- ↑ Помнік А. С. Пашкевіч (Цётцы). — Гісторыка-культурныя каштоўнасці прынёманскага краю, 2018. (бел.)
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. С. 338