Помнік Тарасу Шаўчэнку (Мінск, бульвар Шаўчэнкі)
Мінск, бульвар Шаўчэнкі
Помнік Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку — помнік у Мінску, размешчаны на бульвары Шаўчэнкі. Пастаўлены ў 1976 годзе на ўшанаванне памяці ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі, імя якога носіць бульвар. Аўтар помніка скульптар С. Вакар. Размешчаны злева ад галоўнай восі бульвара. Уяўляе сабой кампазіцыю з двух гранітных блокаў, асіметрычна накладзеных адзін на адзін. Ніжні вышынёй 0,8 м — з шэрага граніту — з’яўляецца нібы пастаментам для гранітнага маналіту памерам 1 × 1 м чырвонага колеру, на паліраванай фасаднай грані якога замацаваны бронзавы барэльеф Т. Р. Шаўчэнкі. Тыльны бок блока неапрацаваны, са сколамі. Да помніка вядзе выкладзеная бетоннымі плітамі дарожка.
Помнік | |
Помнік Тарасу Шаўчэнку | |
---|---|
53°55′24″ пн. ш. 27°33′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Сяргей Міхайлавіч Вакар |
Дата заснавання | 1976 |
Дата пабудовы | 1976 год |
Матэрыял | граніт, бронза |
Літаратура
правіць- Л. Г. Лапцэвіч. 357. Помнік Шаўчэнку Тарасу Рыгоравічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.