Помнік абаронцам Польскай пошты

Помнік абаронцам Польскай пошты (польск.: Pomnik Obrońców Poczty Polskiej) — манумент у Гданьску, усталяваны ў гонар удзельнікаў абароны Польскай пошты ў Вольным горадзе Гданьску ад наступаючых войск нацысцкай Германіі 1 верасня 1939 года.

Помнік
Помнік абаронцам Польскай пошты
польск.: Pomnik Obrońców Poczty Polskiej
54°21′20″ пн. ш. 18°39′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Гданьск
Матэрыял нержавеючая сталь
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створаны па праекце Крысціны Гайдо-Куцьмы і Вінцэнта Кучмы, адкрыты 1 верасня 1979 года (да саракагоддзя пачатку Другой сусветнай вайны) на плошчы перад будынкам Польскай пошты у Гданьску. Яго прафінансавала Польская пошта. Помнік паказвае паміраючага паштальёна, якому багіня перамогі Ніка падае вінтоўку, а з адкрытай паштовай сумкі высыпаюцца лісты. Героі інтэграваныя ў стылізаваныя марскія хвалі, увянчаныя галубамі міру.

Помнік быў зроблены з нержавеючай сталі. Акрамя самога аўтара і яго кракаўскіх паплечнікаў, праект рэалізавала група з 15 рабочых Гданьскага НПЗ, якія дапамаглі фармаваць гэты складаны матэрыял. Разам з помнікам адкрылі эпітафію — бронзавы барэльеф Марыі і Зігфрыда Карпальскіх, размешчаны на сцяне былога паштовага аддзялення. Помнік адкрыў першы сакратар ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі Эдвард Герэк.