Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну

Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну — памятны знак у Кіеве, прысвечаны беларусам, якія загінулі падчас падзей на Еўрамайдане і на Расійска-украінскай вайне. Адкрыты 28 сакавіка 2016 года. Размешчаны на будынку № 22 па Беларускай вуліцы.

Фотаздымак памятнака знака.

Апісанне правіць

Помнік выкананы ў колерах бел-чырвона-белага сцяга і ўключае выяву беларускага герба «Пагоня».

На памятным знаку размешчаныя прозвішчы і фотаздымкі трох постацей:

Аўтар помніка — Глеб Гржабоўскі. Сын скульптара загінуў падчас баёў у Данецкім аэрапорце. Глеб Гржабоўскі пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце на валанцёрскіх пачатках.

У 2021 годзе, у гадавіну Аршанскай бітвы, да помніка была дададзена яшчэ адна дошка з імем загінулага фельчара-добраахвотніка Мікалая Ільіна.[1]

Восенню 2023 года з мемарыяла прыбралі герб «Пагоня» і лозунгі «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь».[2]

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  1. Пам'ятник білорусам, загиблим за Україну
  2. Вікторія Мілюта. Збили гасла та герб: у Києві пошкодили меморіал білоруським захисникам України (укр.). «Big Kyiv» (1 жовтня 2023). Праверана 2 жовтня 2023.