Віталь Віктаравіч Ціліжэнка

(Пасля перасылкі з Віталь Ціліжэнка)

Віталь Віктаравіч Ціліжэнка (укр.: Віта́лій Ві́кторович Тіліже́нко; 25 снежня 1978, Запарожжа, Украінская ССР — 10 жніўня 2015, в. Старагнатаўка, Валнаваскі раён, Данецкая вобласць, Украіна) — украінскі ваенны, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны (Добраахвотніцкі Украінскі Корпус), псеўданім «Кекс»[1].

Віталь Віктаравіч Ціліжэнка
Тіліженко Віталій Вікторович
Псеўданім «Кекс»
Дата нараджэння 25 снежня 1978(1978-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 2015(2015-08-10) (36 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Украіна
Род войскаў Добраахвотніцкі Украінскі Корпус
Званне Радавы
Часць 5-ы асобны батальён ДУК
Тактычная група «Беларусь»
Камандаваў Тактычная група «Беларусь»
Бітвы/войны Вайна на ўсходзе Украіны
Узнагароды і званні
Медаль Ордэна Пагоні Order for Bravery 3rd Class of Ukraine People's Hero of Ukraine нагрудны знак «За абарону Данецкага аэрапорта» Медаль «За ахвярнасць і любоў да Украіны»

Жыццяпіс правіць

Скончыў Запарожскі інстытут эканомікі і інфармацыйных тэхналогій. У 2004-2005 гадах выкладаў у акадэміі бізнесу і права ім. Кручынінай. З 2005 года быў бізнэс-трэнерам і ІТ-кансультантам у кампаніях Інформменеджер, BPO Group, Professional Trainings. Удзельнічаў у больш чым 50 кансультацыйных і адукацыйных праектах у розных камерцыйных арганізацыях. Вёў блог на Цензор.НЕТ.

Да вайны цікавіўся веласпортам.[2]

Актыўны ўдзельнік Рэвалюцыі Годнасці. Грамадскі актывіст, валанцёр, распрацоўшчык вайсковага рыштунку.

Калі пачалася вайна, заснаваў Міжнародны дабрачынны фонд валанцёрскай дапамогі ўкраінскай арміі «Валошка», а затым і сам пайшоў добраахвотнікам на фронт.[3] Заснавальнік і ваяр тактычнай групы «Беларусь» 5-га асобнага батальёна Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар».[4]

Загінуў у баі з прарасейскімі тэрарыстамі пры абароне пазіцый 72-й брыгады.

Пахаваны ў Запарожжы.

Пасля смерці засталася сястра.

Узнагароды і ўшанаванне памяці правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць