Помнік землякам (Брадзяцін)
Помнік землякам — помнік у цэнтры вёскі Брадзяцін Маларыцкага раёна. Размешчаны каля былога сельскага клуба (цяпер дом сацыяльных паслуг). Пастаўлены ў 1978 годзе на ўшанаванне памяці 66 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах, у партызанскай барацьбе ці былі закатаваны гітлераўцамі. Аўтары помніка скульптар У. Булыга і архітэктар Ю. Казакоў.
Помнік | |
Помнік землякам | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Уладзімір Антонавіч Булыга |
Архітэктар | Юрый Іванавіч Казакоў |
Дата пабудовы | 1978 год |
Апісанне
правіцьПаміж 2 рознавялікімі бетоннымі пілонамі (вышыня 10 і 7 м) замацаваны прамавугольны блок (вышыня 5 м). На яго фасадным баку ледзь пазначаны плоскія рэльефныя выявы фігур мужчыны, жанчыны і хлопчыка. Выразна акрэслены толькі галовы. Фігуры высечаны ў абагульнена ўмоўнай манеры. Ніжэй выява зліваецца з буйной муроўкай. На бакавой грані — прозвішчы загінуўшых. Каля помніка — выкладзеная бетоннымі плітамі пляцоўка.
Літаратура
правіць- Л. Г. Лапцэвіч. 1153. Помнік землякам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.