Помнік у гонар перамогі 1812 года (Кобрын)

Кобрын

Помнік у гонар перамогі 1812 года — помнік у гістарычным цэнтры Кобрына, размешчаны па вуліцы Леніна.

Помнік
Помнік у гонар перамогі 1812 года
52°12′49″ пн. ш. 24°21′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Зыгмунт Ота[d]
Архітэктар Д. Маркаў[d]
Дата пабудовы 1912 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000406шыфр 113Д000406
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

12 чэрвеня 1812 года Расійская імперыя падверглася нашэсцю французскай арміі. 15 ліпеня 1812 г. часці 3-й рускай арміі пад камандаваннем генерала А. П. Тармасава пад Кобрынам уступілі ў бой з саксонскім корпусам генерала Ж. Рэнье[be-x-old]. Чатырохтысячны атрад саксонцаў склаў зброю. Былі ўзяты ў палон 2382 салдаты і 76 афіцэраў на чале з генералам Кленгелем.

У 1912 годзе ў дзень 100-годдзя з дня перамогі ў Кобрыне быў закладзены помнік[1]. Узвядзенне помніка адбывалася на добраахвотныя ахвяраванні вайсковых часцей 38-й пяхотнай дывізіі і 38-й артылерыйскай брыгады, а таксама насельніцтва Гродзенскай губерні. Расквартыраваны ў Кобрыне 150-ы пяхотны Таманскі полк аказваў дапамогу ў дастаўцы будаўнічых матэрыялаў. Аўтар праекта гродзенскі інжынер-будаўнік Д.  Маркаў (1881—1943) бязвыплатна прыняў на сябе аўтарскае назіранне і кіраўніцтва за ўсімі працамі па ўзвядзенні помніка. Мураваныя работы ажыццяўляў майстар Ярасінскі з Брэста. Лепку і адліўку бронзавага арла, выкананне і ўстаноўку памятных мармуровых дошак ажыццяўляў вядомы польскі скульптар Сігізмунд Ота[pl] (1874—1944) з Варшавы[2].

 
Арол з вянком

У час Першай сусветнай вайны былі зняты і згублены арол і бакавыя дошкі. Помнік адноўлены ў 1951 г. пры ўдзеле скульптара М. Керзіна[1].

Архітэктура правіць

На пастаменце з гранітных валуноў, які нагадвае скалу, устаноўлены бронзавы арол з распасцёртымі крыламі і лаўровым вянком у кіпцюрах, абапал — марціры з пірамідкамі ядраў. На фасаднай і бакавых гранях пастамента — 3 мармуровыя дошкі. На пярэдняй дошцы (шэра-зялёнага колеру) надпіс: «Рускім воінам, якія атрымалі першую перамогу над войскамі Напалеона ў межах Расіі 15 ліпеня 1812 г.», на бакавых (белага колеру) пералічаны палкі, часці рускай арміі, што ўдзельнічалі ў Кобрынскай бітве, і фундатары помніка[1].

Зноскі

  1. а б в 887. Помнік перамогі 1812 г. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
  2. Чернатов, В. М. Обелиски, колонны, стелы, скульптурные композиции и мемориальные доски [Памятник Победы 1812 г. в г. Кобрине] / В. М. Чернатов // Памятники воинской славы на белорусской земле (ХІХ — нач. ХХ вв.) / В. М. Чернатов. — Минск, 1976. — С. 25, 26-27, 28

Літаратура правіць

Спасылкі правіць