«Пошта Ватыкана» (італ.: Poste vaticane) — ватыканская дзяржаўная кампанія, аператар ватыканскай дзяржаўнай паштовай сеткі. Член Сусветнага паштовага саюза.

Пошта Ватыкана
Тып public enterprise[d]
Заснаванне 11 лютага 1929
Заснавальнікі Ватыкан
Размяшчэнне
Галіна лагістыка і postal sector[d]
Сайт postevaticane.va (італ.)
Паштовая скрыня ў Ватыкане.

Гісторыя правіць

Праз два дні пасля заснавання сучаснай дзяржавы Ватыкан у выніку заключэння 11 лютага 1929 года Латэранскіх пагадненняў паміж Італіяй і Святым Прастолам з дапамогай італьянскага ўрада была заснаваная паштовая служба Ватыкана. 1 чэрвеня таго ж года Ватыкан стаў членам Сусветнага паштовага саюза. 29 ліпеня паміж Ватыканам і Італіяй быў складзены паштовы дагавор аб дастаўцы пошты праз Рым, які набыў моц 1 жніўня 1929 года.

Аддзяленні правіць

Пошта Ватыкана мае чатыры паштовыя аддзяленні: на пл. Святога Пятра, у Ватыканскім музеі, каля Латэранскай базілікі і ў царкве святога Паўла.

Адна з дзеючых паштовых скрынь для збору карэспандэнцыі размешчана на даху сабора Святога Пятра.