Адкрыць галоўнае меню

Posten Norge AS («Пошта Нарвегіі») — нарвежскі паштовы аператар. Кампанія належыць Міністэрству транспарту і сувязі Нарвегіі і з'яўляецца манапалістам у галіне перавозкі і дастаўкі пошты ў краіне. Мае сетку з 1500 паштовых аддзяленняў.

Posten Norge AS
Тып Дзяржаўная кампанія з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1647
Заснавальнікі Hannibal Sehested[d]
Размяшчэнне Осла, Нарвегія
Ключавыя фігуры Даг Мейдэль (CEO)
Арвід Мос (старшыня)
Галіна пошта
Чысты прыбытак NOK 13,3 більёнаў (2014)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 20 500 чал.
Матчына кампанія Міністэрства транспарту і камунікацый Нарвегіі
Даччыныя кампаніі ErgoGroup
Nor-Cargo
Frigoscandia
Box
Bring Citymail
Pan Nordic Logistics
Сайт posten.no
Паштовае аддзяленне ў Бергене

Нарвежская паштовая служба, пад назвай Postvesenet, была заснаваная Ганібалам Сехестэдам[Крыніца?] у 1647 годзе ў форме прыватнага прадпрыемства. З 1719 г. нацыянальная паштовая сувязь стала дзяржаўнай манаполіяй. У 1933 г. Postvesenet перайменавалі ў Postverket.

У 1996 г. была заснавана дзяржаўная кампанія Posten Norge BA з абмежаванай адказнасцю. У 2002 г. кампанія Posten змяніла сваю арганізацыйна-прававую форму, стаўшы акцыянернай кампаніяй (aksjeselskap, скарочана AS) у рамках падрыхтоўкі кампаніі да плануемага раздзяржаўлення нарвежскага рынку паштовых паслуг. Posten Norge AS па-ранейшаму знаходзіцца ў поўнай уласнасці нарвежскай дзяржавы, бо працэс лібералізацыі быў адкладзены урадам да 2011 г.

Дзейнасць кампаніі Posten Norge ажыццяўляецца па трох напрамках: пошта, лагістыка і дапаможныя службы лагістыкі. Адна з даччыных кампаній, ErgoGroup AS, спецыялізуецца на электронных паслугах і аўтсорсінгу.

  1. Official accounting numbers from proff.no (12 снежня 2014). Праверана 1 сакавіка 2017.