По-Адурскі ўніверсітэт

По-Адурскі ўніверсітэт (фр.: Université de Pau et des pays de l'Adour, літаральна Універсітэт По і Адурскага краю) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе По.

По-Адурскі ўніверсітэт
фр.: Université de Pau et des pays de l'Adour
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université de Pau et des pays de l'Adour
Міжнародная назва англ.: University of Pau and the Adour Region
Заснаваны 1970
Студэнты 12 629[1]
Размяшчэнне По
Сайт univ-pau.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Горад По мае даўнія адукацыйныя традыцыі, якія ўзыходзяць да XVI стагоддзя. У 1549 годзе быў заснаваны каледж мастацтваў, а ў 1564 годзе — пратэстанцкая акадэмія. Гэтая акадэмія была ператворана ва ўніверсітэт у 1583 годзе, але была закрыта пасля далучэння Беарна да Францыі ў 1620 годзе.

Стагоддзем пазней, у 1722 годзе, быў створаны Беарнскі ўніверсітэт, які складаўся з факультэтаў мастацтваў, права і тэалогіі. Ён знік, як і ўсе іншыя французскія ўніверсітэты, 15 верасня 1793 года ў часы Вялікай французскай рэвалюцыі. Пазней, у 1809 годзе, у часы Напалеона І, у По была ўтворана новая акадэмія, якая была закрыта ў 1848 годзе падчас Другой рэспублікі.

У 1946 годзе ў По размясціўся філіял Бардоскага ўніверсітэта пад назвай «Інстытут юрыдычных і эканамічных даследаванняў» з 67 вучнямі. Дванаццацю гадамі пазней быў створаны Інстытут літаратуры і гуманітарных навук. У тым жа годзе горад таксама набыў землю і нерухомасць, каб стварыць там новы кампус. У наступным годзе ствараецца навуковы каледж, які прымае сваіх вучняў у новым кампусе.

Універсітэт у яго цяперашнім выглядзе быў створаны ўказам прэзідэнта Францыі ў 1970 годзе.

Структура правіць

Факультэты правіць

  • Права, эканомікі, менеджменту
  • Літаратуры, моў, гуманітарных навук і спорту
  • Навукі і тэхнікі
  • Міждысцыплінарны (у некалькіх іншых гарадах)
  • Навукі і тэхнікі Баскскага ўзбярэжжа

Інстытуты і школы правіць

  • Нацыянальная вышэйшая школа інжынерыі прамысловых тэхналогій
  • Аквітанскі вышэйшы інстытут будаўніцтва і грамадскіх работ
  • Інстытут карпаратыўнага кіравання
  • Тэхналагічны інстытут
  • Адурскі тэхналагічны інстытут

Зноскі

  1. ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.

Спасылкі правіць