Другая французская рэспубліка

Другая французская рэспубліка (фр.: Deuxième République) — рэспубліканскі рэжым у Францыі, які доўжыўся з 24 лютага 1848 года, абвяшчэння рэспублікі ў Парыжы, да абвяшчэння Напалеона III імператарам 2 снежня 1852 года. Другая рэспубліка адрозніваецца ад іншых палітычных рэжымаў у гісторыі Францыі перш за ўсё сваёй кароткачасовасцю, а таксама таму, што гэта апошні рэжым, які ўсталяваўся па выніках рэвалюцыі. Гэта быў рэжым, які ўпершыню прымяніў у Францыі ўсеагульнае выбарчае права для мужчын і канчаткова адмяніў рабства ў французскіх калоніях. Пасля пераходнага перыяду, калі ўрад адносна аднадушна прымаў сацыяльныя меры па просьбе працоўных рэвалюцыянераў, рэжым стабілізаваўся і выцесніў сацыялістаў, а затым прыняў канстытуцыю.

Гістарычная дзяржава
Другая Французская рэспубліка
фр.: Deuxième République

(1848)

(з 1848)
Вялікая пячатка Сцяг
Дэвіз: «фр.: Liberté, Égalité, Fraternité»
«Свабода, роўнасць, братэрства»
Гімн:
«фр.: Le Chant des Girondins»
«Песня жырандыстаў[en]»
< 
 >
1848 — 1852

Сталіца Парыж
Мова(ы) французская
Афіцыйная мова французская
Рэлігія каталіцтва (дзяржаўная рэлігія)
кальвінізм, лютэранства, іўдаізм
Грашовая адзінка французскі франк
Форма кіравання змяшаная рэспубліка (1848—1851)
суперпрэзідэнцкая рэспубліка (1851—1852)
Кіруючая партыя банапартысты
Парламент Нацыянальны сход (1848—1849), Заканадаўчы сход (1849—1851)
Кіраўнікі дзяржавы

Прэзідэнт Францыі
 • 1848—1852 Луі-Напалеон Банапарт
Віцэ-прэзідэнт[en]
 • 1849—1852 Анры Буле дэ ла Мерт
Прэм'ер-міністр
 • 1848 Жак-Шарль Дзюпон дэ л’Эр (першы)
 • 1851 Леанар Жазеф Леон Фашэ (апошні)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Са снежня 1848 года ў Францыі быў прэзідэнт Луі-Напалеон Банапарт, які абраўся на адзін срок у чатыры гады. Далей рушылі некалькі гадоў кансерватыўнай палітыкі, адзначанай, у прыватнасці, законамі, якія больш моцна ўключалі каталіцкую царкву ў сферу адукацыі, і выразным абмежаваннем усеагульнага выбарчага права, каб запаволіць вяртанне левых палітычных сіл да ўлады. Сацыяльныя канцэпцыі Банапарта аддалялі яго ад партыі, якая прывяла яго да ўлады, і ён паступова згуртаваў вакол сябе новую банапартысцкую групоўку.

Банапарт, якому канстытуцыя забараняла паўторна балатавацца пасля заканчэння ягонага тэрміну паўнамоцтваў, лабіраваў унясенне ў яе паправак, але безвынікова. Таму ён разам са сваімі сваякамі арганізаваў дзяржаўны пераварот 2 снежня 1851 года, які пасля дазволіў яму ўсталяваць аўтарытарны рэжым, акцэптаваны народам праз плебісцыт. Новая канстытуцыя была абнародавана 14 студзеня наступнага года, і Банапарт атрымаў імператарскую годнасць 2 снежня пасля чарговага плебісцыту, паклаўшы канец рэспубліканскаму рэжыму на карысць Другой імперыі.

Памяць пра бурны канец Другой рэспублікі моцна паўплывала на французскі палітычны клас, які больш за сто гадоў пасля гэтага адмаўляўся зноў абіраць прэзідэнта шляхам усеагульнага галасавання.

Спасылкі

правіць