Праваахоўныя органы

Праваахоўныя органы, органы правапарадку — адасобленая група дзяржаўных органаў, якая ажыццяўляе дзейнасць па абароне правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, ахове грамадскага парадку, правапарадку і законнасці ў грамадстве і дзяржаве. Пры пэўных умовах праваахоўныя органы могуць выкарыстоўвацца ў якасці прылады супраць іншай групы або кола асоб, каб дамагчыся палітычных, эканамічных ці сацыяльных мэт шляхам ажыццяўлення калектыўнага (дзяржаўнага) гвалту (у выглядзе генацыду, рэпрэсій, знікненняў людзей, катаванняў, прызыву ў войска ці на альтэрнатыўную грамадзянскую службу і іншых парушэнняў правоў чалавека)[1].

Паняцце праваахоўнай дзейнасці правіць

Праваахоўная дзейнасць — від дзяржаўнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца з мэтай аховы права шляхам прымянення юрыдычных мер уздзеяння ў строгай адпаведнасці з законам і пры няўхільным выкананні ўстаноўленага ім парадку.

Функцыі праваахоўных органаў правіць

Усе праваахоўныя органы ажыццяўляюць адну ці некалькі з наступных функцый:

  1. Канстытуцыйны кантроль
  2. Пракурорскі нагляд
  3. Ажыццяўленне правасуддзя
  4. Расследаванне правапарушэнняў
  5. Забеспячэнне бяспекі
  6. Выкананне судовых рашэнняў
  7. Аператыўна-вышуковая дзейнасць
  8. Ахова грамадскага парадку
  9. Аказанне юрыдычнай дапамогі
  10. Прафілактычная дзейнасць па папярэджанні злачыннасці і яе прафілактыкі

Віды праваахоўных органаў правіць

Зноскі правіць

  1. Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя. Гвалт і яго ўплыў на здароўі. Даклад пра сітуацыю ў свеце. 2002.