Правы ЛГБТ у Літве
Літва з’яўляецца адной з краін ЕС, дзе прадстаўнікі ЛГБТ-супольства не могуць легалізаваць свае зносіны. Пасля распаду СССР менавіта ў Літве найбольш доўга захоўваўся крымінальны пераслед за мужаложства, якое было адменена толькі ў 1993 г.[1]
Правы ЛГБТ у Літве | |
---|---|
Крымінальны пераслед | |
Аднаполыя адносіны | Крымінальна не пераследваюцца |
Аднаполыя саюзы | Аднаполыя шлюбы заканадаўча забаронены |
Змена полу | Дазволена законам |
Згодна са штогадовым рэйтынгам, складзеным міжнароднай асацыяцыяй ЛГБТ-людзей, на 2021 год у Літве цярпімасць да сексуальных мяншынстваў склала ўсяго 23 %[2]. Большасць грамадзян Літвы па-ранейшаму ставіцца да ЛГБТ нецярпіма і непаважліва.
Забарона «прапаганды гомасексуалізму»
правіць1 сакавіка 2010 года набыў сілу закон «Аб абароне непаўналетніх ад адмоўнага ўздзеяння публічнай інфармацыі», які быў асуджаны цэлым шэрагам палітычных і грамадскіх дзеячаў і арганізацый. У першапачатковай рэдакцыі закон забараняў публікацыю інфармацыі, якая прапагандуе гомасексуальныя, бісексуальныя і палігамныя зносіны ў грамадскіх месцах, у тым ліку школах, а таксама СМІ, даступных для асоб, маладзейшых за 18 гадоў.
Згодна з унесенымі папраўкамі закон класіфікуе любую інфармацыю, якая ганіць сямейныя каштоўнасці, або якая заахвочвае канцэпцыю шлюбу і сям’і, адрозную ад прадугледжанай Канстытуцыяй ці Грамадзянскім кодэксам Літоўскай Рэспублікі, шкоднай для дзяцей. Любая публічная прапаганда аднаполых партнёрстваў або прапаганда роўнасці ў шлюбе забароненыя законам.[3]
Шлюб у літоўскім заканадаўстве вызначаецца як саюз паміж мужчынам і жанчынай.