Правінцыя (альбом)

дэбютны студыйны альбом барда Віктара Шалкевіча

«Праві́нцыя» ― дэбютны студыйны альбом барда Віктара Шалкевіча, які быў выпушчаны ў 1992 годзе.

Правінцыя (альбом)
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Віктар Шалкевіч
Дата выпуску 1992
Жанр аўтарская песня

Гісторыя стварэння

правіць

Альбом быў запісаны ў 1992 годзе за адну ноч у Доме культуры мястэчка Азёры на ўсходненямецкую плёнку савецкім магнітафонам. Гукарэжысёрам выступіў уладальнік студыі рок-музыкант Іван Авяркіеў. Асаблівасцю стала тое, што на плёнцы першапачаткова быў запісаны рок-гурт «Pink Floyd», але магнітафон дрэнна выцер стары запіс і скрозь некаторыя песні Шалкевіча той прабіваўся. Тыражаваннем запісу заняўся польскі бізнесмен Яраслаў Зелянкевіч. Амаль увесь наклад касет з запісам альбома Шалкевіч самастойна прадаў на фестывалі «Басовішча 1992», калі не быў заняты выступам на сцэне. У 2020 годзе альбом быў перавыдадзены на CD з аздабленнем буклета малюнкамі мастака Яна Мяльніцкага.[1]

Спіс песень

правіць
Назва Працягласць
1. «Культасьвет»  
2. «Шаноўныя грамадзяне!..»  
3. «AIDS-блюз»  
4. «Дзякуй, вялікае дзякуй»  
5. «Гарадоцкі раманс»  
6. «Стары бальшак»  
7. «Правінцыя»  
8. «Кароткая гісторыя Беларусі»  
9. «Нас дагэтуль лічылі рабамі»  
10. «Ня пі, сынок…»  
11. «Не кусай ты мяне»  
12. «Жлобская нацыя»  

Удзельнікі запісу

правіць

Зноскі

  1. Віктар Шалкевіч дасць два канцэрты ў Гародні (недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (7 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2022. Праверана 7 лютага 2022.

Спасылкі

правіць