Праект справаздачы аб бяспецы чалавека

Праект справаздачы аб бяспецы чалавека (англ.: Human Security Report Project) — даследчая група па вывучэнню міру і канфліктаў. У цяперашні час дзейнічае ў Школе міжнародных даследаванняў Універсітэта Саймана Фрэйзера ў Ванкуверы (Брытанская Калумбія, Канада)[1]. Раней — пры Інстытуце Лю па глабальных праблемах Універсітэта Брытанскай Калумбіі.

Эмблема

Публікацыі і даследванні

правіць

Праект вядомы ў першую чаргу дзякуючы Справаздачы аб бяспецы чалавека за 2005 год. Як усталявалі спецыялісты, пасля заканчэння Халоднай вайны адбылося значнае зніжэнне колькасці войн, генацыдаў і міжнародных крызісаў[2][3][4].

У далейшым група апублікавала Кароткую інфармацыю аб бяспецы чалавека 2006 г., абнавіўшы асноўныя даныя аб глабальных тэндэнцыях са справаздачы 2005 г., і Кароткую інфармацыю аб бяспецы чалавека 2007 г. Адзначана, што ва ўсім свеце назіраецца рэзкае зніжэнне колькасці тэрарыстычных актаў і гвалту (вымяраных з пункту гледжання колькасці загінулых)[5][6]. Выяўлены пазітыўныя змены ў сферы бяспекі ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары; колькасць канфліктаў, якія вяліся ў рэгіёне з 1999 па 2006 г. скарацілася больш чым удвая[7].

У канцы кастрычніка 2008 г. праект выпусціў сумесна з Сусветным банкам Міні-атлас бяспекі чалавека[8]. Гэтая публікацыя была выпушчаная на трох мовах і ўяўляе сабой «кароткі даведнік па праблемах глабальнай бяспекі» з выкарыстаннем падборкі карт і графікі для ілюстрацыі тэндэнцый у галіне бяспекі[8][9].

У 2010 г. група апублікавала для ААН Справаздачу аб бяспецы чалавека 2009/2010. Частка I разглядае прычыны міру пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Частка II прысвечана змяншэнню выдаткаў на вайну, звяртаючы асаблівую ўвагу на ўскосныя смерці ад хвароб і недаядання, якія абвастраюцца вайной. У частцы III аналізуюцца апошнія тэндэнцыі арганізаванага гвалту ў свеце.

Фінансаванне і супрацоўніцтва

правіць

Група цесна супрацоўнічае з шэрагам вядучых сусветных даследчых каманд па вывучэнні міру і канфліктаў, у тым ліку[10]:

Праграма атрымала фінансаванне ад шэрагу ўрадавых ведамств розных краін, у тым ліку:

  • Міністэрства замежных спраў і міжнароднага гандлю Канады
  • Дэпартамент міжнароднага развіцця Вялікабрытаніі
  • Міністэрства замежных спраў Нарвегіі
  • Шведскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця
  • Федэральны дэпартамент замежных спраў Швейцарыі

Заўвагі

правіць
  1. Human Security Report Project: About the Project Архівавана 2 лютага 2009. (accessed March 23, 2009).
  2. Human Security Report 2005: The HSR In the News Архівавана 16 мая 2008 года. (accessed May 25, 2008).
  3. Human Security Report 2005: Overview (accessed March 22, 2009).
  4. The Project adopts the 'narrow' conception of Human Security. The distinction between the 'narrow' and 'broad' concepts of Human Security, is summarized here on the Human Security page.
  5. Human Security Brief 2007: Chapter 1- Dying to Lose: Explaining the Decline in Global Terrorism Архівавана 7 кастрычніка 2009. (accessed March 22, 2009).
  6. University of Maryland Newsdesk: Terrorism Fatalities Up, Not Down UMD Analysis Disputes New Report(accessed March 22, 2009). Архівавана 30 снежня 2013.
  7. Human Security Brief 2007: Chapter 2- Towards A New Peace in Africa? Архівавана 5 лютага 2009. (accessed March 22, 2009).
  8. а б miniAtlas of Human Security Архівавана 11 сакавіка 2009 года. (accessed March 22, 2009).
  9. World Bank miniAtlas Series Архівавана 17 ліпеня 2011 года. (accessed March 23, 2009).
  10. Human Security Report Project: Partners Архівавана 2 лютага 2009. (accessed March 23, 2009).

Спасылкі

правіць