Пральня (Мінскі раён)

былая вёска Мінскага раёна, Беларусь

Пра́льня[1] (трансліт.: Praĺnia, руск.: Пральня) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Шаршунскага сельсавета.

Вёска
Пральня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Пральня на карце Беларусі ±
Пральня (Мінскі раён) (Беларусь)
Пральня (Мінскі раён)
Пральня (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Пральня (Мінскі раён)

ГісторыяПравіць

У 1800 годзе была фальваркам, у якім жылі 12 сялян і 6 аколічнай шляхты і які належаў М. Валадковічу. Уваходзіла ў Вілейскі павет.

У 1897 годзе маёнтак Пральня складаўся з 2 двароў, у якіх жылі 13 чалавек. Меў вадзяны млын. Уваходзіў у склад Радашковіцкай воласці Вілейскага павета.

З лютага да снежня 1918 года маёнтак быў акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. — войскамі Польскай Рэспублікі.

У 1919 годзе паселішча было ўключанае ў склад БССР. У 1921 годзе з'яўляўся хутарам, які налічваў 3 двары, 22 жыхары. Ад 20 жніўня 1924 года хутар Пральня ўвайшоў у склад Шаршунскага сельсавета Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). У 1926 г. хутар меў 3 гаспадаркі з 21 жыхаром.

Ад 20 лютага 1938 года — у складзе Мінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. хутар быў акупаваны нямецкімі войскамі.

Ад 8 жніўня 1959 года — у складзе Мінскага раёна, з 20 студзеня 1960 года — ў Рагаўскім сельсавеце. У 1997 годзе насельніцтва налічвала 2 гаспадаркі, у якіх жылі 5 чалавек, у саўгасе «Савецкі» (цэнтр — в. Шаршуны).

Вёска была скасавана ў 2018 годзе[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского районного Совета депутатов от 28 декабря 2018 г. № 67 Об упразднении деревни Пральня Шершунского сельсовета Минского района

СпасылкіПравіць