Адкрыць галоўнае меню

У прамысловай галіне ствараецца каля 20 % ВУП і большая палова экспарту Францыі. Значная частка галіны кантралюецца сусветна вядомымі кампаніямі. У шматгаліновай прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць машынабудаванне і хімічная прамысловасць. Адметная роля Францыі ў авіяракетнай індустрыі (еўрапейскі кансорцыум Airbus, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Тулузе). Развітая хімічная прамысловасць цягне за сабой усе іншыя галіны.

Змест

Паліўная прамысловасцьПравіць

У партовых гарадах дзейнічаюць нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Французскім нафтавым гігантам і адной з найбуйнейшых ТНК у свеце з'яўляецца кампанія Total.

ЭлектраэнергетыкаПравіць

 
АЭС Катэном. Францыя мае найвышэйшы ў свеце % электраэнергіі, выпрацаваны на АЭС

Францыя — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў электраэнергіі ў Еўропе і свеце. Энергетыка Францыі функцыянуе ва ўмовах вострага недахопу ўласных паліўных рэсурсаў. Аднак наяўнасць буйных запасаў уранавай сыравіны спрыяла развіццю атамнай электраэнергетыкі, па маштабах якой Францыя саступае толькі ЗША. У 2016 годзе ў Францыі працавала 58 ядзерных рэактараў, на якіх ў 2017 годзе было выпрацавана 71,6 % электраэнергіі.[1] Дзякуючы атамнай энергетыцы, Францыя займае апошняе месца ў G7 па выкідах дыяксіду вугляроду. Вуглевадародная электраэнергетыка ў 2016 забяспечвала ўсяго 8,6 % патрэб краіны. На ўзнаўляльныя крыніцы прыходзіцца 19,8 % выпрацаванай электраэнергіі (2016). Большая іх палова (12,2 % у 2014 годзе) прыпадае на невялікія ГЭС у Цэнтральным масіве, Пірэнеях і Альпах. Хуткімі, але павальнейшымі чым у Германіі ці Іспаніі, тэмпамі развіваюцца ветравая і сонечная энергетыка.

МеталургіяПравіць

Металургія, якая некалі адыгрывала вырашальную ролю ў структуры прамысловасці, сёння страціла сваё вызначальнае значэнне. У 2018 Францыя выплавіла 15,4 млн тон сталі — 15 месца ў свеце і 3-е ў ЕС пасля Германіі і Італіі.[2] Выкарыстанне пераважна імпартнай сыравіны абумовіла зрух вытворчасці ў прыморскія раёны. Буйныя металургічныя камбінаты працуюць у партовых цэнтрах Дзюнкерк і Фос (раён Марселя).

МашынабудаваннеПравіць

 
Штаб-кватэра Пежо-Сітраэн

Машынабудаванне забяспечвае каля 40 % кошту прадукцыі апрацоўчай прамысловасці. Вядучую ролю ў ім адыгрывае транспартнае машынабудаванне, якое спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабіляў (канцэрны «Пежо-Сітраэн» — 6-ы ў свеце і другі ў Еўропе аўтаканцэрн і «Рэно»), авіяцыйнай («Аэробус») і ракетнай («Аэраспэйс») тэхнікі, у меншай ступені — суднаў (ваенных і спецыялізаваных). Найбуйнейшыя цэнтры размешчаны ў Ліёнскай і Парыжскай агламерацыі. У 2010-х Францыя штогод вырабляе каля 2 млн аўтамабіляў (2,2 млн і 10-е месца ў свеце ў 2018, у 1990-х французскі аўтапрам быў чацвёртым у свеце) Па вытворчасці прадукцыі авіяракетнай прамысловасці (цэнтры Тулуза, Бардо, Буржэ) Францыя лідзіруе ў Еўропе. Развіта вытворчасць электронікі і электратэхнікі.

Хімічная прамысловасцьПравіць

І ўсё ж такі найбольш развітай і маштабнай галіной недарэмна лічыцца хімічная прамысловасць. Францыя — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі, у тым ліку каўстычнай соды, сінтэтычнага каўчуку, пластмас, мінеральных угнаенняў, фармацэўтычных тавараў (самы значны вытворца — кампанія Sanofi). Кампанія «Мішлен» уваходзіць у Топ-3 сусветных вытворцаў шын. Вялікай папулярнасцю на сусветным рынку карыстаюцца французская парфумерыя і касметыка. На апошняй спецялізуецца кампанія L'Oreal, якая па маштабах вытворчасці не мае роўных у свеце.

Лёгкая і харчовая прамысловасцьПравіць

Выпускаюцца спажывецкія тавары і тавары раскошы (канцэрны «Луі Вітон» і Kering S.A.Гучы», «Іў Сен Ларан», «Брыёні» ды інш.)). «Данон» — найбуйнейшы харчовы канцэрн, сусветны лідар у вырабе мінеральнай вады.

Зноскі