«Праснічка» (польск.: Prząśniczka) — верш Яна Чачота, напісаны ў 1840-х гадах і апублікаваны ў альманаху «Rubon» у 1845 годзе ў паэтычным цыкле «Песенькі». Пакладзены на музыку Станіславам Манюшкам.

Праснічка
Жанр верш
Аўтар Ян Чачот
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1845
Пераклад на беларускую Генрых Татур
К. Цвірка
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1897 годзе мінскі археолаг Генрых Татур пераклаў гэту песню на беларускую мову пад назвай «Прадкі».

Апісанне правіць

Алюзіі правіць

Верш «Праснічка» тэматычна блізкі з вядомаю песняй князя Антонія Генрыха Радзівіла «За калаўроткам»[1]. У гэтай песні дзяўчына прадзе нітку, а перажыванні хлопца поруч звязаныя з чаканнем узаемнасці. Тое, што ў песні Антонія Генрыха толькі мелася на ўвазе і трымала героя ў напружанасці, у «Праснічцы» Яна Чачота пераўтварылася ў сапраўднасць.

На думку Уладзіміра Мархеля, сумненні ў трываласці шчасця радзівілаўскага героя былі навярэджаны працяглаю самотаю і безузаемным каханнем Яна Чачота да Зосі Малеўскай, сястры філамата Францішка Малеўскага і дачкі рэктара Віленскага ўніверсітэта Сымона Малеўскага[1].

Сюжэт правіць

Маладзіца-прыгажуня прадзе ніткі на вячорах поруч з іншымі дзяўчатамі, памяць якіх пра каханага такая ж доўгая, як іх пража. Да маладзіцы, нарачоны якой паехаў у «Кралевец віцінай», заляцаецца іншы хлопец, і праз тры дні яе нітка рвецца і заканчаецца вернасць далёкаму любаму, яе шчокі заліваюцца сорамам.

Песня сканчаецца лёгкім дакорам, скіраваным на легкадумную, хоць і сарамяжную дзяўчыну.

Музыка правіць

Неўзабаве пасля публікацыі верша польскі кампазітар Станіслаў Манюшка напісаў на яго словы музыку і апублікаваў гэты твор у трэцім «Хатнім спеўніку». У XIX стагоддзі «Праснічка» была адной з найпапулярнейшых песень у Польшчы[2].

Зноскі

  1. а б Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура : другая палова XVIII--XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 193—194
  2. Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 290. — 327 с. — ISBN 5-340-00171-7.

Спасылкі правіць

  • «Праснічка».(недаступная спасылка) Словы Яна Чачота. Пераклад Кастуся Цвіркі. Вык Леся Лют (вакал), Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча. Дырыжор Сяргей Сакалоў
  • «Праснічка»(недаступная спасылка) ў перакладзе Кастуся Цвіркі
  • «Праснічка» ў выкананні Люцыны Шчэпанскай, 1936 — YouTube