Праспект Маршала Баграмяна
Праспект Маршала Баграмяна (арм.: Մարշալ Բաղրամյան պողոտա) — праспект у Ерэване, Арменія. Большая частка праспекта знаходзіцца ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада, праспект праходзіць таксама па адміністрацыйнай акрузе Арабкір. Вуліца носіць імя выбітнага савецкага палкаводца, армяніна па нацыянальнасці Івана Баграмяна.
Праспект Маршала Баграмяна Праспект у цэнтры Ерэвана Ерэван | |
---|---|
арм.: Մարշալ Բաղրամյան պողոտա | |
| |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Ерэван |
Працягласць | 2.2 км |
Шырыня | 17 м |
Назва ў гонар | Іван Хрыстафоравіч Баграмян |
![]() |
Цікавыя фактыПравіць
Праспект Маршала Баграмяна — адна з галоўных транспартных артэрый цэнтральнай часткі Ерэвана. Пачынаецца з Плошчы Францыі, на якой размешчаны Армянскі тэатр оперы і балета імя А. А. Спендыярава і сканчаецца на Плошчы Дружбы. Да 1970 года праспект зваўся праспектам Дружбы.
Паколькі на праспекце знаходзяцца будынак Нацыянальнага сходу Арменіі і рэзідэнцыя прэзідэнта, праспект часта робіцца месцам мітынгаў. У 2015 годзе ў час пратэстаў, выкліканых падвышэннем тарыфаў на электраэнергію, праспект быў перакрыты на некалькі тыдняў.
Аб’ектыПравіць
На праспекце Баграмяна знаходзяцца наступныя аб’екты:
- Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Арменія
- Будынак Нацыянальнага Сходу Арменіі
- Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Арменія
- Пасольствы Швецыі, Сірыі, Вялікабрытаніі, Кітая і Тайланда.
- Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія
- Амерыканскі ўніверсітэт Арменіі
- Дом-музей Арама Хачатурана
- Саюз пісьменнікаў Арменіі
- Саюз архітэктараў Арменіі
- Школы нумар 55 (імя Чэхава), 76 (армяна-аргенцінская), 78 і 172.
- Парк закаханых
- Армянская евангелісцкая царква
- Станцыі метро Дружба і Маршал Баграмян
ТранспартПравіць
Вуліца з’яўляецца пешаходна-транспартнай, з трыма палосамі ў кожны бок для транспарта. На вуліцы знаходзяцца дзве станцыі метро, а таксама аўтобусныя прыпынкі.
ГалерэяПравіць
Будынак Нацыянальнага сходу Арменіі