Амерыканскі ўніверсітэт Арменіі

Амерыканскі ўніверсітэт Арменіі (арм.: Հայաստանի Ամերիկյան Համալսարան, англ.: American University of Armenia) — прыватны ўніверсітэт у Ерэване. Заснаваны ў 1991 годзе. Да яго стварэння заахвоціла трагедыя, якая адбылася падчас Спітакскага землетрасення ў 1988 годзе. Універсітэт стаў першым, які ўвёў заходнія стандарты адукацыі ў краіне.

Амерыканскі ўніверсітэт Арменіі
арм.: Հայաստանի Ամերիկյան Համալսարան
англ.: American University of Armenia
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва арм.: Հայաստանի Ամերիկյան Համալսարան
англ.: American University of Armenia
Заснаваны 1991
Прэзідэнт Армен Дэр Кюрэгян
Студэнты каля 2000
Размяшчэнне Ерэван, Сцяг Арменіі Арменія
Сайт aua.am
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя стварэння правіць

Пасля Спітакскага землетрасення некалькі сейсмолагаў з Захаду прыехалі ў Арменію для аднаўлення рэгіёну катастрофы. У 1989 годзе Юрый Саркісян, рэктар Ерэванскага політэхнічнага інстытута прапанаваў Армену Дэр Кюрэгяну, прафесару будаўнічай інжынерыі Універсітэта Каліфорніі (Берклі), што варта стварыць армянскі ўніверсітэт на аснове заходняй мадэлі адукацыі, для далейшага садзейнічання адукацыйнаму прагрэсу ў Арменіі.

Прапанова была перафарматавага да стварэння ўніверсітэта, дзе за аснову ўзятая амерыканская мадэль. Дэр Кюрэгян і іншы амерыканскі спецыяліст-сейсмолаг Мігран Агбабян, прафесар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, узяліся за рэалізацыю пастаўленай мэты. Шэраг амерыканскіх і армянскіх акадэмікаў падтрымалі паказаную канцэпцыю стварэння ўніверсітэта. Дэр Кюрэгян і Агбабян, а пазней і Сцяпан Карамардзян — былы дэкан Школы менеджменту Гары Андэрсана Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Рыверсайдзе, прадставілі сваю прапанову Ураду Арменіі.

Дзве арганізацыі ўзяліся за рэалізацыю ідэі стварэння Амерыканскага ўніверсітэта Арменіі - Усеармянскі дабрачынны саюз (AGBU) і Каліфарнійскі ўніверсітэт. Таксама армянскі ўрад у асобе Міністэрства вышэйшай адукацыі і навукі (цяпер Міністэрства адукацыі і навукі) прадаставіў фінансавую і лагістычную падтрымку ўніверсітэту ў перыяд з 1989 па 1991 год. У 1990 годзе прэзідыум Універсітэта Каліфорніі прыняў рашэнне аб супрацоўніцтве з новым універсітэтам, вынікам якой стала падтрымка, абмен досведам і падрыхтоўка кадраў для Амерыканскага ўніверсітэта Арменіі.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Арменіі ў верасні 1991 года навучанне ва ўніверсітэце пачаў 101 студэнт.

Спасылка правіць