Пратэсты ў Бразіліі (2023)

Масавыя пратэсты ў Бразіліі выбухнулі 8 студзеня 2023 года ў падтрымку экс-прэзідэнта Жаіра Балсанару, супраць новага кіраўніка краіны Луіса Інасіу Лула да Сілва.

Перадгісторыя

правіць

77-гадовы Луіс Інасіу Лула да Сілва стаў Прэзідэнтам Бразіліі пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у кастрычніку 2022 года, ягоная інаўгурацыя адбылася 1 студзеня 2023 года. Дагэтуль палітык займаў найвышэйшую пасаду краіны два чатырохгадовыя тэрміны ў 2003—2011 гадах. Гэтым разам ён перамог з невялікай перавагай, атрымаўшы ў другім туры 50,9 % галасоў (Жаір Балсанару — 49,1 %). Тым не менш сам Балсанару прызнаў сваю паразу і перадаў уладу апаненту.

Ход падзей

правіць

Пратэстоўцы былі незадаволеныя вынікамі выбараў. Людзі патрабуюць вайсковага ўмяшання і звяржэння новай улады.

Пратэстоўцы выходзяць у вопратцы ў колерах бразільскага сцяга, а некаторыя з іх нясуць партрэты Жаіра Балсанару. Паліцыянты ўжылі супраць незадаволеных слезацечны газ, але не змаглі іх спыніць. Адны пратэстоўцы пайшлі штурмаваць будынак Кангрэса Бразіліі ў сталіцы краіны, іншыя — прэзідэнцкую рэзідэнцыю.

Прыхільнікі Жаіра Балсанару 8 студзеня захапілі будынак Кангрэса Бразіліі, прарваліся на тэрыторыю прэзідэнцкай рэзідэнцыі, а таксама Вярхоўнага суда. Бразільская паліцыя да канца дня здолела выцесніць людзей з тэрыторыі ўрадавых аб’ектаў. Паводле афіцыйных звестак пасля беспарадкаў паліцыя затрымала больш за 400 чалавек, з якіх каля 300 былі адпраўлены пад арышт.

Па паведамленнях бразільскіх СМІ, дзейны прэзідэнт краіны Лула да Сілва быў эвакуяваны ў бяспечнае месца. Падчас выбуху пратэстаў ён знаходзіўся ў працоўнай паездцы ў штаце Сан-Паўлу.

Прэзідэнт Луіс Інасіу Лулу да Сілва ўвечары вярнуўся ў сваю рэзідэнцыю Планалту, дзе ацаніў маштаб шкоды пасля актаў вандалізму. Пры гэтым кабінет кіраўніка дзяржавы, абсталяваны браніраванымі дзвярыма, пратэстуючыя не здолелі захапіць[1].

Рэакцыя

правіць

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш асудзіў нападзенне на дэмакратычныя інстытуты Бразіліі.

Былы кіраўнік дзяржавы ў Жаір Балсанару заявіў, што дзеянні людзей, якія яго падтрымліваюць, выйшлі за межы дэмакратычнага пратэсту[2].

Зноскі