Праходжанне Венеры па дыску Сонца

Прахо́джанне Вене́ры па ды́ску Со́нца — разнавіднасць астранамічнага праходжання або транзіту; адбываецца тады, калі планета Венера знаходзіцца дакладна паміж Сонцам і Зямлёй, засланяючы сабой невялічкую частку сонечнага дыска. Пры гэтым планета выглядае з Зямлі як маленькая чорная плямка, якая перамяшчаецца па Сонцы. Па сваёй сутнасці праходжанні падобныя на сонечныя зацьменні, калі Месяц засланяе Сонца, але хоць дыяметр Венеры амаль у 4 разы большы чым у Месяца, падчас праходжання яна выглядае прыкладна ў 30 разоў меншай за Сонца, бо знаходзіцца на значным аддаленні ад Зямлі. Да наступлення эпохі пакарэння космасу назіранні гэтай з’явы дазволілі астраномам вылічыць адлегласць ад Зямлі да Сонца метадам паралакса.

Праходжанне Венеры па дыску Сонца ў 2004 годзе.

Працягласць праходжання Венеры па дыску Сонца звычайна складае некалькі гадзін2004 годзе яно доўжылася 6 гадзін). У той жа час, гэта адна з самых рэдкіх прадказальных астранамічных з’яў. Кожныя 243 гады паўтараюцца 4 праходжанні: два ў снежні (з розніцай у 8 гадоў), затым прамежак працягласцю 121,5 года, яшчэ два ў чэрвені (зноў з розніцай у 8 гадоў) і прамежак працягласцю 105,5 года[1]. Апошнія снежаньскія праходжанні адбыліся 9 снежня 1874 года і 6 снежня 1882 года, а чэрвеньскія — 8 чэрвеня 2004 года і 6 чэрвеня 2012[2]. Наступныя праходжанні адбудуцца ў 2117 і 2125 гадах, зноў у снежні[2].

Спіс праходжанняў

правіць
Дата Час (UTC) Сп.
Пачатак Сярэдзіна Канец
23 лістапада 1396 15:45 19:27 23:09 [3]
2526 мая 1518 22:46 01:56 05:07 [4]
23 мая 1526 16:12 19:35 21:48 [5]
7 снежня 1631 03:51 05:19 06:47 [6]
4 снежня 1639 14:57 18:25 21:54 [7]
6 чэрвеня 1761 02:02 05:19 08:37 [8]
34 чэрвеня 1769 19:15 22:25 01:35 [9]
9 снежня 1874 01:49 04:07 06:26 [10]
6 снежня 1882 13:57 17:06 20:15 [11]
8 чэрвеня 2004 05:13 08:20 11:26 [12]
56 чэрвеня 2012 22:09 01:29 04:49 [13]

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць
  • Patrick Moore. The Data Book of Astronomy. — CRC Press, 2000. — 340 p. — ISBN 9781420033441.
  • Полозова Н.Г., Румянцева Л.И. 350 лет наблюдениям прохождения Венеры по диску Солнца(руск.) // Астрономический календарь на 1989 год. — Москва: Наука, 1988. — В. 92. — С. 244—253.