Прыгоды Тома Бамбадзіла
«Прыго́ды То́ма Бамбадзіла» (англ.: The Adventures of Tom Bombadil) — зборнік вершаў Джона Р. Р. Толкіна, упершыню выдадзены ў 1962 годзе. Кніга змяшчае 16 вершаў, прысвечаных казачным істотам і падзеям свету Серадзем’я. Два вершы сустракаюцца таксама ў «Валадары Пярсцёнкаў». Тому Бамбадзілу, вядомаму па «Брацтве Пярсцёнка», прысвечаны толькі два першыя вершы. Аўтарства асобных вершаў прыпісваецца хобітам з Серадзем’я Більба Торбінсу і Сэмвайзу Гэмджы, што запісалі іх на асобных аркушах паперы ці на старонках Пунсовай кнігі.
Прыгоды Тома Бамбадзіла | |
---|---|
The Adventures of Tom Bombadil | |
Жанр | паэзія |
Аўтар | Дж. Р. Р. Толкін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 1962 |
Выдавецтва | George Allen & Unwin Limited[d] |
Ілюстратар | Pauline Baynes[d] |
Папярэдні | Валадар Пярсцёнкаў |
Наступны | Tree and Leaf[d] |
Персанажы | Tom Bombadil[d] |
Сюжэт
правіцьВершы пра Тома Бамбадзіла адлюстроўваюць яго сустрэчу на шпацыры з рознымі ляснымі істотамі, якія здаюцца не зусім прыязнымі, аднак ён усіх іх закалыхвае. Так, яму трапляюцца маладая вадзяніца Злата, якая скідае яго ў ваду, а потым дастае яго капялюх; Стары Лазняк, які хапае соннага Тома, і сям’я барсукоў, што бяруць Бамбадзіла ў палон. Дома на яго нападае копша з кургана, вядомы па «Брацтве Пярсцёнка». Наступнага дня Том жэніцца са Златаю, а на вяселлі гуляе разам з барсукамі. Увосень Том адплывае на чоўне ў Шыр. Дарогаю ён сустракае (зноў не вельмі зычлівых) зімародка, на пяро якога ён змяніў лебядзінае пяро ў капелюшы; выдру, старую лебедзь і хобітаў на беразе, якія смяюцца з яго. На ноч ён спыняецца ў свайго знаёмага хобіта Відлюдніка[няпэўнае слова] і яго сям’і, а зранку знікае. Усе жывёлы, якіх ён спаткаў, адвозяць яго човен назад, аднак забываюць вёслы на граніцы Шыру.
Змест
правіць- Прыгоды Тома Бамбадзіла (англ.: The Adventures of Tom Bombadil)
- Прагулянка Бамбадзіла на чоўне (англ.: Bombadil Goes Boating)
- Прыгоды вандроўнага рыцара (англ.: Errantry)
- Прынцэса Мі (англ.: Princess Mee)
- Як Месячны дзед засядзеўся (англ.: The Man in the Moon Stayed Up Too Late)
- Як Месячны дзед паквапіўся (англ.: The Man in the Moon Came Down Too Soon)
- Каменны троль (англ.: The Stone Troll)
- Берагавік Перы (англ.: Perry-the-Winkle)
- Мары (англ.: The Mewlips)
- Аліфант (англ.: Oliphaunt)
- Фастытакалон (англ.: Fastitocalon)
- Кот (англ.: Cat)
- Нарачоная-цень (англ.: Shadow-bride)
- Скарб (англ.: The Hoard)
- Звон мора (англ.: The Sea-bell)
- Апошні карабель (англ.: The Last Ship)
Зноскі
Спасылкі
правіць- Прыгоды Тома Бамбадзіла (англ.)