Прыдарожная капліца (Верхняе Чэрніхава)

Верхняе Чэрніхава

Прыдарожная капліца — капліца ў в. Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна. Была пастаўлена пры ўездзе ў панскую сядзібу ў XIX ст.

Славутасць
Прыдарожная капліца
53°14′25″ пн. ш. 26°13′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX ст.
Map

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана чатырохграннай двух’яруснай цаглянай вежай пад шатровым пакрыццём. Архітэктурнай выразнасцю надзелены другі ярус, крапаваны нішамі-экседрамі і вуглавымі пілястрамі, апяразаны высокім антаблементам.

Літаратура правіць

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 58. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі правіць