Прылуцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Прылу́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Прылукі.

Прылуцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Карэліцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Прылукі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 2 снежня 1961

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мірскага пассавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.