Прынс-Патрык

Прынс-Патрык (англ.: Prince Patrick Island) — востраў у складзе Канадскага Арктычнага архіпелага, належыць Канадзе, самы заходні з групы астравоў Каралевы Лізаветы, адносіцца да Паўночна-Заходніх тэрыторый Канады. Востраў незаселены (2012). Плошча вострава складае 15,848 км² (займае 55 месца сярод усіх астравоў на зямным шары і 14 месца ў Канадзе).

Прынс-Патрык
англ. Prince Patrick Island
Prince-patrick-island 800.jpg
Фотаздымак НАСА
Характарыстыкі
Плошча15 848 км²
Найвышэйшы пункт279 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
76°45′00″ пн. ш. 119°30′00″ з. д.HGЯO
АрхіпелагКанадскі Арктычны архіпелаг
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Краіна
ТэрыторыяПаўночна-Заходнія тэрыторыі
Прынс-Патрык (Канада)
Прынс-Патрык
Прынс-Патрык
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Круглы год пакрыты снегам і лёдам, гэта адно з самых цяжкадаступных месцаў у Канадзе. Максімальная вышыня астравоў усяго каля 279 м, востраў знаходзіцца ў сейсмаактыўнай зоне. Даўжыня берагавой лініі 1672 км.

ГісторыяПравіць

 
метэаралагічная станцыя і узлётна-пасадачная паласа пад назвай Моўлд-Бей

Востраў быў упершыню даследаваны ў 1853 годзе Джорджам Мэхам і (значна пазней) быў названы ў гонар прынца Артура Вільгельма Патрыка, герцага Канаўцкага і Стратэнскага, які з'яўляўся генерал-губернатарам Канады ў 19111916 гадах.

У 1948 годзе, у рамках сумесных намаганняў Канады і ЗША, была адкрыта метэаралагічная станцыя High Arctic (HAWS) і звязаная з ёй узлётна-пасадачная паласа пад назвай Моўлд-Бей. Рэгулярныя назіранні за надвор'ем пачаліся 14 мая 1948 года. У ёй меўся часовы штат ад 10 да 40 чалавек. Колькасць персаналу звычайна павялічвалася ў летнія месяцы, калі станцыя папаўнялася з поўдня. Удзел ЗША скончыўся ў 1972 годзе. Станцыя была зачынена ў 1997 годзе з-за скарачэння бюджэту. Яе замянілі аўтаматызаванай метэастанцыяй у новым месцы на ўзлётна-пасадачнай паласе. Апошнія пілатуемыя метэаралагічныя назіранні былі праведзены 31 сакавіка 1997 г.

Будынкі захаваліся да гэтага часу, але па стане на 2017 год большасць з іх прыйшлі ў непрыдатны для рамонту стан.

ЛітаратураПравіць