Прыродазнаўчы музей Інбелкульта
Прыродазнаўчы музей Інстытута беларускай культуры — музей пры прыродазнаўчай секцыі Інбелкульта. Заснаваны 10 ліпеня 1926 года, адкрыты 1 красавіка 1927 года[1].
Прыродазнаўчы музей Інбелкульта | |
---|---|
Заснаваны | 10 ліпеня 1926 |
Адкрыты | 1 красавіка 1927 |
Меў калекцыі: заалагічную, батанічную, геалагічную і глебазнаўчую. Заалагічная калекцыя налічвала каля 3,5 тыс. экзэмпляраў птушак, каля 1 тыс. экзэмпляраў млекакормячых і 1,5 тыс. відаў беспазваночных жывёл; гербарый беларускай флоры каля 1,2 тыс. відаў; геалагічная калекцыя — да 300 узораў мясцовых парод і глебавых маналітаў. 7 лістапада 1927 года на базе заалагічнай калекцыі заснаваны заалагічны музей. Батанічная калекцыя перададзена кафедры батанікі, геалагічныя — Інстытуту геалагічных навук Інбелкульта[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Галенчык М. І. Прыродазнаўчы музей Інстытута беларускай культуры // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.