Прычарнаморская ўпадзіна

Прычарнаморская ўпадзіна — структура ў паўднёвай частцы Усходне-Еўрапейскай платформы; на поўначы мяжуе з Украінскім шчытом, на поўдні мяжа яе ідзе пад узровень Чорнага і Азоўскага мораў.

     1. Украінскі шчыт      2. Ковельскі выступ      3. Валына-Падольская пліта      4. Карпацкая складкавая вобласць      5. Заходне-Еўрапейская платформа      6. Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна      7. Варонежскі масіў      8. Данецкая складкавая вобласць      9. Прычарнаморская ўпадзіна      10. Скіфская пліта      11. Крымская складкавая вобласць

Прычарнаморская ўпадзіна з'яўляецца платформавай структураю, крышталічны фундамент якой апушчаны на розную, як правіла значную, глыбіню. Паверхня яго нахілена з поўначы на поўдзень, ад Украінскага шчыта ў бок Чорнага мора. Дакембрыйскі асадкава-метамарфічны комплекс залягае каля Перакопскага перашыйку на глыбіні звыш 2000 м, каля Адэсы — 1600 м.

Гэта параўнальна маладая накладзеная структура. Асадкі, што напаўняюць упадзіну, ляжаць на дакембрыйскіх і эпігерцынскіх блоках, падзеленых шэрагам грабенападобных дэпрэсій, дзе фундамент апушчаны да глыбіні 10000 м. З асадкавых парод найбольшай магутнасці дасягаюць неагенавыя адклады.

Паверхня тэрыторыі нізінная, з шырокімі рачнымі далінамі, ліманамі (гл. Прычарнаморская нізіна).

Літаратура

правіць
  • Мала гірнича енциклопедія. В 3-х т. / За ред. В. С. Білецького. — Донецьк: Донбас, 2004. — ISBN 966-7804-14-3.