Скіфская пліта — маладая платформа паўночнай зоны Міжземнаморскага геасінклінальнага пояса.

     1. Украінскі шчыт      2. Ковельскі выступ      3. Валына-Падольская пліта      4. Карпацкая складкавая вобласць      5. Заходне-Еўрапейская платформа      6. Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна      7. Варонежскі масіў      8. Данецкая складкавая вобласць      9. Прычарнаморская ўпадзіна      10. Скіфская пліта      11. Крымская складкавая вобласць

Займае Раўнінны Крым, Азоўскае мора і Перадкаўказзе. Мяжуе на поўначы з Усходне-Еўрапейскай платформай, на поўдні з Горным Крымам і краявымі прагінамі Вялікага Каўказа.

Геалогія правіць

Складзена з фундамента (слабаметамарфізаваныя тэрыгенна-карбанатныя адклады сярэдняга палеазою, у паўднёвай частцы эпібайкальскія масівы метамарфічных парод), пераходнага познапермскага-ранняюрскага комплексу і чахла (сярэдняюрскія — антрапагенавыя адклады, магутнасць 0,1—8 км). На Скіфскай пліце вылучаюць Прычарнаморскую ўпадзіну, Цэнтральнакрымскае і Стаўрапольскае падняцці і іншыя структуры.

Скіфская пліта фарміравалася пераважна ў байкальскі, герцынскі і раннекімерыйскі тэктанічныя цыклы. На асадканамнажэнне ўплывала сумежная (на поўдні) альпійская геасінкліналь.

Карысныя выкапні правіць

Вядомы радовішчы нафты (Перадкаўказзе), газу (Раўніннны Крым, Заходняе Перадкаўказзе), буйныя рэсурсы артэзіянскіх вод, вядзецца здабыча солей брому і лячэбных гразей (Заходні Карым).

Літаратура правіць