Цэнтральнакрымскае падняцце
Цэнтральнакрымскае падняцце (укр.: Центральнокримське підняття) — геалагічная структура на поўдні раўніннай часткі Крымскага паўвострава[1], ахоплівае таксама Каламіцкі заліў Чорнага мора.
Утворана прыўзнятаю рознаўзроставай складкаватай асновай Скіфскай пліты і асадачным чахлом, якія разбіты разрыўнымі парушэннямі. Складаецца з трох падняццяў ніжэйшага парадку: Сімферопальскага (найменшая глыбіня залягання асновы 215—370 м), Навасёлаўскага і Каламіцкага. Мелавыя пароды месцамі ўскладнены шматлікімі лакальнымі структурамі, перакрытыя на Сімферопальскім падняцці слабадыслакаванымі пародамі палеагенвага і неагенавага, а на Навасёлаўскім — неагенавага ўзросту. Карысныя выкапні: прыродны газ, мінеральныя воды, будаўнічыя матэрыялы. У рэльефе адпавядае Цэнтральнакрымскай раўніне.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Ступка О. С. Центральнокримське підняття // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)