Прышцінскі ўніверсітэт
Прышцінскі ўніверсітэт (алб.: Universiteti I Prishtinës) — дзяржаўная ўстанова вышэйшай адукацыі, знаходзіцца ў Прышціне, Косава.
Прышцінскі ўніверсітэт | |
---|---|
алб.: Universiteti I Prishtinës | |
![]() | |
| |
Заснаваны | 1999 |
Рэктар | Мар’ян Дэма[d] |
Студэнты | 38 974 |
Сайт | uni-pr.edu (алб.) |
![]() |
ГісторыяПравіць
Універсітэт у Прышціне быў заснаваны 18 лістапада 1969 года. На той момант, у адпаведнасці з заканадаўствам, ва ўніверсітэце выкладалі на сербскай, а таксама албанскай мовах. Аднак палітычныя падзеі, вайна, паслядоўныя ўзаемныя высылкі выкладчыкаў той ці іншай этнічнай прыналежнасці і выніковая паўсюдная палярызацыя на этнічнай аснове прывялі да раз’яднання ўстановы. У 1999 годзе з’явіліся дзве ўстановы, якія выкарыстоўваюць адно і тое ж імя. Дзейнасць на албанскай мове працягваецца ва ўніверсітэце ў першапачатковым месцы у Прышціне, у той час як Прышцінскі ўніверсітэт на сербскай мове пераехаў у Паўночную Мітравіцу, дзе ён захоўвае сваё месца ў сербскай сістэме адукацыі.
ФакультэтыПравіць
Зараз у Прышцінскім універсітэце 17 факультэтаў, з іх 14 — акадэмічныя, а 3 — прыкладныя.
Акадэмічныя факультэты:
- Філасофскі факультэт
- Матэматычна-прыродазнаўчы факультэт
- Філалагічны факультэт
- Юрыдычны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Будаўнічы факультэт
- Факультэт электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
- Машынабудаўнічы факультэт
- Медыцынскі факультэт
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт сельскай гаспадаркі і ветэрынарыі
- Факультэт спартыўных навук
- Педагагічны факультэт
- Архітэктурны факультэт[1]