Прышцінскі ўніверсітэт (1969—1999)

Прышцінскі ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова, заснаваная ў Сацыялістычным аўтаномным краі Косава, Сацыялістычнай Рэспублікі Сербіі (Югаславія) у горадзе Прышціна у 1969—1970 навучальным годзе і функцыянавала да 1999 года. У выніку палітычных і ваенных падзей, і наступнымі за імі ўзаемнымі выгнаннямі выкладчыкаў рознай этнічнай прыналежнасці, у горадзе з’явіліся дзве ніяк не звязаных адна з адной ВНУ, якія выкарыстоўвалі адну і тую ж назву на розных мовах: албанамоўны Прышцінскі ўніверсітэт (алб.: Universiteti I Prishtinës) і сербскамоўны Прышцінскі ўніверсітэт, перабазіраваны ў Паўночнае Косава[1][2].

Прышцінскі ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Заснаваны 1969

Гісторыя правіць

Заснаванне правіць

Першыя вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Косаве былі створаны ў 1958—1969 гадах і функцыянавалі як незалежна, так і ў складзе Бялградскага ўніверсітэта. Паколькі Ліга камуністаў Косава прасіла ў той перыяд аб больш шырокім самакіраванні ў рэгіёне, у лістападзе 1968 года ў Косаве адбыліся масавыя акцыі пратэсту, звязаныя з аўтаноміяй. У выніку, у 1969—1970 гадах быў заснаваны ўніверсітэт у Прышціне. Першымі факультэтамі новага ўніверсітэта сталі: інжынерны, медыцынскі, юрыдычны і філасофскі, а мовамі навучання — албанская і сербскахарвацкая. З-за двухмоўя адукацыйнага працэса, ВНУ ў Прышціне ўжо тады часта разглядалі як два асобных універсітэта.

Албанскія лідары Косава віталі стварэнне ўніверсітэта, але выказалі меркаванне, што ўніверсітэт з’яўляецца важнай вяхой у дасягненні палітычнай роўнасці ў рамках федэрацыі, а не канчатковай мэтай. У той час як адкрыццё ўніверсітэта падтрымліваў Іосіп Ціта, па словах лідара камуністаў Косава таго часу, універсітэт сутыкнуўся з моцнай палітычнай апазіцыяй сербскіх камуністаў, якія лічылі яго адкрыццё «прадвеснікам аўтаноміі Косава». У 1971 годзе сербы і чарнагорцы пратэставалі супраць адкрыцця ВНУ.

1970-я гады правіць

У 1970-я гады ўніверсітэт хутка рос: асабліва, у дачыненні да выкладання на албанскай мове — ад 7 712 вучняў у 1969/1970 навучальным годзе да 43 321 у 1980/1981 годзе. Гэта стала максімальнай колькасцю студэнтаў, якія калі-небудзь вучыліся ў гэтай ВНУ. Лічыцца, што «ў ідэалагічным плане» навучальная ўстанова спрыяла «ўмацаванню албанскай нацыянальнай свядомасці» ў рэгіёне. У прыватнасці, у той перыяд універсітэт стаў месцам паўторных албанскіх нацыяналістычных пратэстаў; у 1974 годзе па меншай меры 100 яго студэнтаў былі арыштаваныя за ўдзел у пратэстных акцыях.

Дэманстрацыі 1981 года правіць

Універсітэт стаў «адпраўной кропкай» у студэнцкіх пратэстах у Косаве ў 1981 годзе. У той жа час у краіне мелася высокае беспрацоўе і адукаваныя і абураныя сваім становішчам албанцы станавіліся крыніцай для набору навабранцамі для пратэстных акцый. Акрамя таго, сербскае і чарнагорскае насельніцтва Косава абуралася «эканамічным і сацыяльным цяжарам», якім яно лічыла шматлікіх студэнтаў універсітэта: да 1981 года ў Прышцінскім універсітэце вучыўся кожны дзясяты жыхар горада.

Дэманстрацыі пачаліся 11 сакавіка 1981 года — першапачаткова, у выглядзе стыхійнага пратэсту невялікага маштабу, накіраванага на паляпшэнне харчавання ў студэнцкай сталовай і агульнага паляпшэння ўмоў жыцця ў мясцовых інтэрнатах. Пратэстныя акцыі былі разагнаныя паліцыяй, але аднавіліся праз два тыдні, 26 сакавіка 1981 года. На гэты раз паліцыя ўжыла сілу супраць сядзячай «забастоўкі» албанскіх студэнтаў у інтэрнаце — 35 чалавек былі параненыя, а 21 студэнт быў арыштаваны. Гвалт супраць студэнтаў справакаваў масавыя дэманстрацыі ўжо па ўсёй тэрыторыі Косава, якія суправаджаліся беспарадкамі і шматлікімі ахвярамі.

Пасля гэты дэманстрацый шэрагі ўніверсітэцкіх выкладчыкаў і студэнтаў «былі ачышчаны» ад тых, каго адміністрацыя палічыла «сепаратыстамі». У той перыяд 226 студэнтаў і работнікаў ВНУ былі асуджаныя і прысуджаныя да пазбаўлення волі (максімальнае пакаранне склала пятнаццаць гадоў турмы). Прэзідэнт універсітэта і два рэктары былі сярод тых, хто быў заменены на «цвёрдых лідараў» Камуністычнай партыі. Універсітэту таксама было забаронена выкарыстоўваць падручнікі, імпартаваныя з Албаніі, а затым — стала можна выкарыстоўваць толькі кнігі, перакладзеныя з сербскахарвацкай мовы.

Дэманстрацыі таксама выклікалі негатыўную рэакцыю сярод сербскіх палітыкаў. Універсітэт атрымаў ад сербскіх камуністычных кіраўнікоў назву «крэпасці нацыяналізму».

1980-я гады правіць

У 1980-х гадах універсітэт працягваў падтрымліваць просьбы аб змене статусу Косава, а таксама — распаўсюджваць ідэалогію Энвера Ходжы і мааізму, прапагандучы стварэнне Вялікай Албаніі. Між тым, фактычная праца ўніверсітэта была практычна немагчымая з-за частых албанскіх дэманстрацый і палітычнай барацьбы паміж сербскімі і албанскімі членамі адміністрацыі ВНУ. Часам усе інтэрнаты былі зусім закрытыя.

1990-я гады правіць

Сербскі палітык, а пазней і лідар краіны, Слабадан Мілошавіч паспяхова выкарыстаў косаўскае пытанне на выбарах прэзідэнта Сербіі ў 1989 годзе[крыніца?]. Яшчэ ў канцы 1980-х гадоў, пры яго непасрэдным удзеле, канстытуцыя Сербіі была зменена, а аўтаномія Косава — згорнутая. У прыватнасці, кіраванне ўніверсітэтам было перададзена ад правінцыйных улад Бялграду.

Вайна ў Косаве 1999 года цалкам парушыла як афіцыйны ўніверсітэт, так і яго ценявы аналаг. Пасля прыняцця Рэзалюцыі 1244 і прыходу сіл Косава (KFOR) большая частка супрацоўнікаў і студэнтаў збегла з Косава ў пачатку чэрвеня 1999 года. У жніўні 1999 года, праз два месяцы пасля заканчэння вайны, сербскае насельніцтва ў Прышціне скарацілася з 40 000 да 1000 чалавек.

У выніку ўніверсітэт распаўся на дзве ўстановы, якія прэтэндавалі на адно і тое ж імя: адзін са штаб-кватэрай у Прышціне, а другі ў Паўночнай Мітравіцы.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Bideleux, Robert; Jeffries, Ian. The Balkans: a post-communist history. — Taylor & Francis, 2007. — ISBN 9780415229623.
  • Kostovicova, Denisa. Kosovo: the politics of identity and space. — Routledge, 2005. — ISBN 9780415348065.