Вялікая Албанія
Вялікая Албанія (алб.: Shqipëria Etnike — «этнічная Албанія») — паналбанская ідэя ўз’яднання ўсіх тэрыторый, на якіх албанскі этнас пераважае над дзяржаваўтваральным. Большая частка тэрыторыі Вялікай Албаніі, на якую прэтэндуюць албанскія нацыяналісты, знаходзіцца ў межах былой Югаславіі.

Паводле ідэі Вялікай Албаніі, да сучаснай Албаніі павінны быць далучаны паўночна-заходнія раёны Паўночнай Македоніі, паўднёвыя раёны Сербіі, у тым ліку Косава і Прэшаўская даліна, і населеныя албанцамі паўднёвыя раёны Чарнагорыі. Ідэолагі албанскага нацыяналізму таксама лічаць албанскімі тэрыторыямі паўночныя раёны Грэцыі, дзе амаль не засталося албанскага насельніцтва.
Другая сусветная вайна
правіцьУ гады Другой сусветнай вайны паналбанская ідэя была рэалізавана пасля акупацыі Югаславіі ў красавіку 1941 года, калі тэрыторыя краіны была падзелена паміж краінамі восі.
12 жніўня 1941 года указам італьянскага караля Віктара-Эмануіла III на акупаваных албанскіх тэрыторыях было створана вялікае герцагства Албанія, у якое ўвайшлі таксама тэрыторыі Мятохіі, цэнтральнага Косава, заходняй часткі Македоніі і ўсходняй Чарнагорыі.
У першыя ж месяцы акупацыі дзясяткі тысяч сербскіх дамоў былі спалены албанцамі, а самі сербы былі дэпартаваны. За час вайны каля 100 тысяч сербаў пакінулі Косава і беглі ў Сербію і Чарнагорыю. Каля 10 тысяч сербаў загінула ад рук албанцаў. Дамы і сядзібы бежанцаў займалі албанцы, якія прыбывалі з Албаніі ў адпаведнасці з планамі ўрада Мусаліні. Усяго ў Косаве за перыяд вайны рассялілася ад 80 да 100 тысяч албанцаў. Этнічныя чысткі ў Косаве праводзіліся шавіністычнай вялікаалбанскай арганізацыяй Балі Камбетар[1][2].
Пасля капітуляцыі і выхаду Італіі з вайны ў 1943 годзе Косава было акупавана Германіяй. У красавіку 1944 года з албанцаў была сфарміравана 21-я горная дывізія СС «Скандэрбег» (1-я албанская). Албанскія эсэсаўцы таксама праводзілі палітыку генацыду ў дачыненні да славянскага насельніцтва[3].
Ідэя Вялікай Албаніі падтрымлівалася таксама албанскімі камуністамі. У студзені 1944 года ў Буянскай рэзалюцыі Кампартыя Албаніі прыняла рашэнне, якое прадугледжвала пасляваенную анексію Албаніяй Косава і Мятохіі.
Крыніцы
правіць- ↑ Николай Чуксин:Вторая мировая война и коммунистическая Югославия . army.lv (4 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 16 сакавіка 2009.
- ↑ Андрей Шестаков:ГЕНОЦИД СЕРБСКОГО НАСЕЛЕНИЯ КОСОВО И МЕТОХИИ ВО ВРЕМЯ ВТОРОЙ МИРОВОЙ ВОЙНЫ . ПРАВОСЛАВИЕ.RU (16 студзеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 16 марта 2009.
- ↑ Война миров. «Независимость» Косово в зеркале теневой политики(недаступная спасылка). В.Овчинский (4 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 16 марта 2009.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Албанія