«Прышчэпаўшчына» — аграрная палітыка, якая праводзілася з 1924 па 1929 гады ў Беларусі наркамам земляробства Д. Ф. Прышчэпавым і заключалася ў свабодзе выбару сялянамі формаў землекарыстання, размяшчэнні сялянскіх гаспадарак на сялібах.

Сутнасць рэформы правіць

З сярэдзіны 1920-ых гадоў па пачатак 1930-х, у часы НЭПу, Прышчэпаў праводзіў палітыку пад лозунгам: «Беларусь — чырвоная Данія», ці ж, як яе пазней назвалі, прышчэпаўшчына. Згодна ідэі Прышчэпава: «Беларусь у развіцці сельскай гаспадаркі павінна ісці па шляху Даніі і мусіць стаць Даніяй на Ўсходзе Еўропы». Да 1925 года каля 25 % сялянскіх гаспадарак БССР знаходзілася на хутарах. Народны камісарыят склаў пяцігадовы перспектыўны план развіцця лясной і сельскай гаспадаркі БССР на 1925—1929 гады, які прадугледжваў негвалтоўнае перасяленне на хутары i ў дробныя пасёлкі за 130 000 сялянскіх гаспадарак.

У 1927 годзе ў СССР паўстаў крызіс хлебазагатовак, па Беларусі план быў выкананы толькі на 71,5 %, так як ён быў істотна завышаны. Для таго каб узяць хлеб у сялянства і атрымаць сродкі для індустрыялізацыі стаў разглядацца план пераходу сельскай гаспадаркі на шлях буйной агульнай вытворчасці.

У траўні 1929 года Палітбюро ЦК ВКП(б) накіравала ў Беларускую ССР з інспекцыяй партыйную камісію, у высновах якой было сказана, што ў БССР адчуваецца «кулацкі наступ», змест якога прынял «нацыянальныя формы». Дзейнасць Прышчэпава была ахарактарызаваная як «насаджэнне кулацкіх аднаасобных гаспадарак». Яго таксама абвінавачвалі ў недаацэнцы складанай машыннай тэхнікі і перспектыў калгасна-саўгаснага будаўніцтва.

У 1930 годзе Прышчэпаў быў арыштаваны па справе аб «Саюзе вызвалення Беларусі» і асуджаны на 10 гадоў, у 1939 годзе паўторна асуджаны і прысуджаны да расстрэлу. Быў рэабілітаваны 14.6.1988 г.

Барацьба з «правым ухілам» суправаджалася палітыкай калектывізацыі, раскулачваннем. 6 студзеня 1930 года пленум ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне калектывізаваць 75—80 % сялянскіх гаспадарак. 10 лютага 1930 года ЦК КП(б)Б накіраваў у ЦК ВКП(б) запіску, у якой прасіў уключыць Беларусь у лік раёнаў суцэльнай калектывізацыі.

У савецкіх крыніцах «Прышчэпаўшчына» апісваецца як «праваўкланісцкія дзейнасць», «рассяленне сялян на хутарах, умацаванне індывідуальных гаспадарак шляхам прадастаўлення ім ільгот, то ёсць штучнае адраджэнне кулацтва».