Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці (2011)

Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці прайшлі 9 красавіка 2011 г.

< 2005   2016 >
Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці
9 красавіка 2011
Яўка: 73,39%
Кандыдат: Ісмаіл Амар Геле Мохамед Варсама Ragueh
Партыя: Народны рух за прагрэс
Галасоў: 89,942
(80,63 %)
21,605
(19,37 %)

Вынік выбараў: Ісмаіл Амар Геле абраны Прэзідэнтам Джыбуці.

Кампанія

правіць

У красавіку 2010 г. Нацыянальны сход Джубуці ўнёс змены ў Канстытуцыю, якія дазвалялі І. А. Геле ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах 2011 г. Пачынаючы з лютага 2011 г. у Джыбуці прайшлі акцыі пратэсту выкліканыя «Арабскай вясной». Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі дзеючага прэзідэнта І. А. Геле. У турмах апынуліся шматлікія лідары апазіцыі. Апазіцыйныя партыі Джыбуці не вылучылі сваіх кандыдатаў і заклікалі сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары[1].

21 сакавіка 2011 г., па патрабаванню ўрада Джыбуці, краіну пакінула арганізацыя Міжнародныя дэмакраты, якая фінансуецца USAID, і планавала назіраць ха ходам выбараў[2].

Адзіны альтэрнатыўны кандыдат, прэзідэнт Канстытуцыйнага савета Джыбуці ў 2005 г. Мохамед Варсама Ragueh, заявіў пра парушэнні падчас выбараў[3].

Вынікі

правіць
# Партрэт Кандыдат Партыя Колькасць галасоў %
1   Ісмаіл Амар Геле
(1946—)
Народны рух за прагрэс 89,942 80,63
2 Мохамед Варсама Ragueh 21,605 19,37
Несапраўдныя бюлетэні
Усяго 111,547 73,39
Зарэгістраваныя выбаршчыкі 152,000 100

Зноскі

  1. Djiboutian President Guelleh Wins Vote, Extending 12-Year Rule (англ.). Bloomberg (9 красавіка 2011). Праверана 24 сакавіка 2019.
  2. Katrina Manson. Election observers quit Djibouti (англ.). Financial Times (15 сакавіка 2011). Праверана 24 сакавіка 2019.
  3. Djibouti president set for a hat-trick at the polls (англ.)(недаступная спасылка). Аль-Ахрам (6 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2019. Праверана 24 сакавіка 2019.