Прэмія імя Кошута

(Пасля перасылкі з Прэмія імя Л. Кошута)

Нацыянальная прэмія імя Ко́шута (венг.: Kossuth-díj) — дзяржаўная прэмія Венгрыі. Носіць імя выбітнага венгерскага палітыка XIX стагоддзя Лаяша Кошута, аднаго з правадыроў Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў; прэмія заснавана ў 1948 годзе па выпадку стагоддзя гэтай рэвалюцыі і ўручаецца штогод 15 сакавіка, ў гадавіну яе пачатку. Першапачаткова прэмія прысуджалася Нацыянальным зборам Венгрыі, з 1990 года гэта прэрагатыва перайшла да прэзідэнта Венгрыі. З 1963 года сфера дзейнасці тых, каго ўзнагароджваюць абмежавана вобласцю культуры і мастацтва (да гэтага здзяйсняліся таксама ўзнагароджанні за заслугі ў галіне навукі і «сацыялістычнага будаўніцтва»). З 1950-х гадоў існавалі чатыры разрады прэміі, з 1977 года — толькі першы і другі.

Некаторыя лаўрэаты правіць