Аомары (прэфектура)
Аомары[4] — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Тахоку, на поўначы вострава Хонсю. Цэнтр прэфектуры — горад Аомары. Плошча прэфектуры — 9644,55 км², насельніцтва — 1 353 283 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 140,32 чал./км².
Аомары | |||||
---|---|---|---|---|---|
яп.: 青森県 | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1871[2] | ||||
Кіраўнік | Shingo Mimura[d] | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | Japan Standard Time[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | JP-02 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Асновай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка, у прыватнасці вырошчванне яблыкаў. На тэрыторыі прэфектуры размешчаны вулканічнае возера Товада, вулканічная града Хакада, а таксама горы Сіракамі — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод культурных помнікаў — археалагічная стаянка Сана-Маруяма — найбуйнейшае пасяленне ў Японіі эпохі неаліту, руіны сярэднявечнага замка Хірасакі.
Умоўна дзеліцца на тры асноўныя урбаністычныя зоны: палітыка-адміністрацыйны цэнтр Аомары, прамыслова-гаспадарчы раён Хатынахэ і культурна-гістарычны раён Хірасакі.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ (unspecified title) Праверана 1 ліпеня 2019.
- ↑ 統計一覧|青森県庁ウェブサイト Aomori Prefectural Government Праверана 5 ліпеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — карта Японіі