«Псалмы Саламона» або «Саламонава Псалтыр» (стар.-грэч.: Ψαλμοι Σολομοντος) — апакрыфічны старазапаветны зборнік псалмоў, напісанне якога адносіцца да часу падпарадкавання Іўдзеі Рымскай імперыі (70-40 гг. да н. э.). Рукапісы «Псалмоў Саламона» напісаны на грэчаскай мове, хоць першапачатковая мова «Псалмоў», верагодна, была яўрэйская.

Апісанне правіць

Псалмы Саламона некаторымі лічацца за твор фарысеяў, накіраваны, галоўным чынам, супраць садукеяў.

Лік псалмоў Саламона — 18, у іх тысяча вершаў (у некаторых рукапісах колькасць вершаў пазначана 2100, 750 і інш.). У большасці выданняў лік вершаў складае 333 (24 з іх адносяцца да міжпсалміяў — 20 вершаў у 17 і 4 у 18-м псалме). Вядома 8 рукапісаў, у якіх знаходзяцца Псалмы Саламона (кодэкс венскі XI ст., капенгагенскі Х — XI ст., маскоўскі XII—XIII ст., парыжскі XV ст., ватыканскі XI—XII ст. і інш.).

З друкаваных выданняў Псалмаў Саламона першае па часе — Х. Л. дэ ла Серды — грэчаскі тэкст з лацінскім перакладам, надрукаваны ў «Adversaria sacra» (1626). Наступныя выданні:

  • Fritzsche[en], «Libri Vet. Testam. pseudepigraphi selecti» (Лейпцыг, 1871);
  • Hilgenfeld[en], «Messias Judaeorum» (Лейпцыг, 1869);
  • Pick[en] — грэчаскі тэкст і англійскі пераклад у «The Presbyterian Review» (1883);
  • Ryle[en] and James[en], «Ψαλμοι Σολομωντος. Psalms of the Pharisees» (Кембрыдж, 1891; грэчаскі тэкст і англійскі пераклад);
  • Gebhardt[en], «Ψαλμοι Σολομωντος; Die Psalmen Salomo’s» (Лейпцыг, 1895).

На рускай мове існуе пераклад Псалмоў Саламона протаіерэя Аляксандра Смірнова, надрукаваны ў «Православном собеседнике», 1896; а таксама іх пераклад, выкананы М. Віткоўскай і В. Віткоўскім.[1]

Зноскі

  1. Апокрифические сказания: патриархи, пророки и апостолы. — СПб: Амфора, ТИД Амфора — 2007 ISBN 978-5-367-00575-2

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць