Пузыроўскі сельсавет
Пузыро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пузыры.
Пузыроўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пузыры |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 437 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пузырскі сельсавет у складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад Княгінінскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Азяркі, Вытраскі, Ельніцы, Кавалі, Картоўка, Марачэўшчына, Франопаль, Янушова)[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Вераб’ёўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бярозавы Мост, Васілеўшчына, Вераб’і, Грыбкі, Залессе, Іжукава, Кулікова, Міхайлава, Навасёлкі)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна. 18 студзеня 2002 года сельсавет перайменаваны ў Пузыроўскі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крывіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 437 чалавек[4], з іх 97,3 % — беларусы, 2,1 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Васілеўшчына, Вераб'і, Грыбкі, Дубаносы, Завуголле, Залессе, Капусцічы, Кулікова, Маставікі, Навасёлкі, Папоўка і Пузыры.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.