Пунсо́н, ці пуансо́н (фр.: poinçon[1]) — шматзначны тэрмін.

  • У паліграфіі — металічны брусок або пласцінка з рэльефным адбіткам літары або знака, якая выкарыстоўваецца для выціскання матрыцы[1].
  • У картаграфіі — пазамаштабны знак на геаграфічных картах, які абазначае населены пункт. Часцей за ўсё бывае ў форме кружка. Звычайна размерам і спосабам выявы пунсона паказваюць люднасць населенага пункта. Пунсон можа таксама паказваць і адміністрацыйны статус населенага пункта.

Зноскі

  1. а б Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.272

Літаратура правіць

Спасылкі правіць