Пустэльнікі
Пустэ́льнікі[1] (трансліт.: Pusteĺniki, руск.: Пустельники) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 50 км на паўночны захад ад Гарадка, 25 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 87 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Обаль, Халамер’е, Бычыха і далей па шашы Гарадок — Невель.
Вёска
Пустэльнікі
|
Гісторыя правіць
У 2-й палове 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У сярэдзіне 19 стагоддзя вёска ў казённым маёнтку Обаль у Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. Паводле рэвізіі 1850 года 120,5 дзесяцін угоддзяў. У 1905 годзе ў складзе Пальмінскага сельскага таварыства і Кабішчанскага праваслаўнага прыхода, 36 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Пальмінскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 37 жыхароў. У 1944-50 гадах калгас «Ударнік». У 1950-57 гадах — калгас імя Жданава. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавета, да 8 красавіка 1957 года — у склад Віраўлянскага сельсавета[2], да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсавета[3]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны».
Насельніцтва правіць
- 7 двароў, 54 рэвізскія душы (1785)
- 8 двароў, 76 рэвізскіх душ (1850)
- 16 двароў, 113 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя)
- 23 двары, 107 жыхароў (1920)
- 27 двароў, 118 жыхароў (1926)
- 12 двароў, 95 жыхароў (1940)
- 30 жыхароў (1959)
- 42 жыхароў (1970)
- 6 гаспадарак, 9 жыхароў (2002)
- 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх