Пясчанае (археалагічны помнік)

Пясчанае — археалагічны помнік: стаянка культуры лінгбі на паўднёвым беразе воз. Пясчанае, каля в. Адрыжын (Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць). Размешчана на схіле пясчаных нагоркаў вышынёй да 3—6 м, месцамі апускаеццаа пад ваду. Помнік датуецца XIVI стст. да н.э.

Найбольшая канцэнтрацыя знаходак ва ўсходняй паніжанай частцы помніка, каля трыангуляцыйнага знака і выхадаў мелу і крамянёвых адкладаў. Выяўлена ў 1920-я гадах, у 1927 годзе даследаваў польскі археолаг М. Руксеруўна[pl], у 1970 годзе — У. Ф. Ісаенка. Сярод 900 апрацаваных крамянёў 50 прылад працы: разцы (бакавыя, вуглавыя, клінападобныя, сярэдзінныя), наканечнікі стрэл (тыпу лінгбі, арэнсбургскія, свідэрскія, гамбургскага тыпу), доўгія і кароткія скрабкі; 60 пласцін і іншае. Крамянёвы матэрыял часткова падобны да знаходак на стаянцы Опаль.

На тэрасе паўночнага берага воз. Пясчанае каля в. Уласаўцы ў 1970 годзе У. Ф. Ісаенка сабраў каля 100 апрацаваных крамянёў.

Літаратура

правіць
  • Sulgostowska, Z. Prahistoria międzyrzecza Wisły, Niemna i Dniestru u schyłku plejstocenu / Zofia Sulgostowska. — Warszawa: PMA, Państ. Wydaw. Naukowe, 1989. — 254, [1] s., [1] k. tabl.: fot., mapy, rys., wykr., err. — ISBN 83-01-08839-7.
  • Ісаенка, У. Ф. Пясчанае / У. Ф. Ісаенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 523. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Ісаенка, У. Ф. Пясчанае / У. Ф. Ісаенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 238. — ISBN 978-985-11-0549-2.