Пясчанае (возера, Іванаўскі раён)
Пясча́нае возера — возера ў Беларусі, у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Піна, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Іванава.
Пясчанае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 139,2 м |
Даўжыня | 2,4 км |
Шырыня | 1,8 км |
Плошча | 2,08 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 6,7 км |
Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
Басейн | |
Упадаюць | канава Кобельская, ручаі |
Выцякаюць | канава Заазерская |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Апісанне
правіцьПлошча паверхні возера 2,08 км². Даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 1,8 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня берагавой лініі 6,7 км.
Вышыня схілаў катлавіны 2—7 м. Берагі ва ўсходняй частцы возера забалочаныя, астатнія — пясчаныя. Дно выслана сапрапелем. На возеры востраў[1] плошчай каля 3 гектараў.
У возера ўпадаюць ручаі і каналы (у т. л. канава Кобельская). Выцякае Заазерская канава.
Каля возера населеныя пункты Уласаўцы, Адрыжын.
Славутасці
правіцьНа схіле пясчаных нагоркаў вышынёй да 3—6 м знаходзіцца стаянка XI—VI стст. да н.э.[2]
У 1970 годзе, на тэрасе паўночнага берага, У. Ф. Ісаенка сабраў каля 100 апрацаваных крамянёў[2].
Зноскі
- ↑ На спадарожнікавым здымку выглядае як паўвостраў
- ↑ а б Ісаенка, У. Ф. Пясчанае / У. Ф. Ісаенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 238. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Літаратура
правіць- Пясчанае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 163. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 207. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфометрические параметры Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)