Пятрас Аляксандравічус

Пятрас Повіла Аляксандравічус (літ.: Petras Aleksandravičius; 21 кастрычніка 1906, в. Вартай  (літ.), Літва) — літоўскі скульптар, прафесар. Народны мастак Літвы (1956). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).

Пятрас Аляксандравічус
Petras Aleksandravičius
Дата нараджэння 8 (21) кастрычніка 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1997(1997-12-25)[1] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, кінематаграфіст
Вучоба
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 (21 кастрычніка) 1906 года ў вёсцы Вартай  (літ.) (цяпер Прыенайскі раён Літвы). Вучыўся ў 19281933 гадах Каўнаскай мастацкай школе; яго настаўнікамі былі Юозас Зікарас, Каятонас Склерус, Юозас Мікенас. Адначасова вывучаў літаратуру ва Універсітэце Вітаўта Вялікага.

У 19411944 гадах выкладаў у Вільнюскай мастацкай акадэміі, у 19451951 гадах у Вільнюскім мастацкім інстытуце1951 годзе ператвораным у Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР), з 1951 года ў Дзяржаўным мастацкім інстытуце Літоўскай ССР; з 1946 года прафесар, у 19551977 гадах загадчык кафедрай рысунку.

З 1935 года ўдзельнічаў у выстаўках. Першая персанальная выстаўка адбылася ў Вільнюсе ў 1976 годзе.

Памёр 25 снежня 1997 года ў Вільнюсе.

Творчасць правіць

Аўтар партрэтаў Ю. Жамайце (Дзяржаўная прэмія СССР 1951), Э. Межалайціса (1963), рэжысёра Ю. Мільцініса (1972); дэкаратыўных кампазіцый «Дзяўчына з кветкамі» (1948), «Рыбакі» (1955); помніка А. Венуалісу ў г. Анікшчай (1982) і інш.

Зноскі

  1. а б в Visuotinė lietuvių enciklopedija(untranslated). Праверана 25 лістапада 2019.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць