Пятрас Аўштравічус

Пятрас Аўштравічус (літ.: Petras Auštrevičius); нар. 16 мая 1963, Юодшылей) — літоўскі палітык. Сябар парламенцкіх дэлегацый Літвы на Рэвалюцыю годнасці ў снежні-лютым 2014.

Пятрас Аўштравічус
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 ліпеня 2014 — 1 ліпеня 2019
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 2 ліпеня 2019
Дэпутат Сейма Літвы[d]
16 лістапада 2012 — 27 чэрвеня 2014
Дэпутат Сейма Літвы[d]
17 лістапада 2008 — 16 лістапада 2012
Дэпутат Сейма Літвы[d]
15 лістапада 2004 — 17 лістапада 2008
Нараджэнне 16 мая 1963(1963-05-16) (60 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, дыпламат, палітык
Узнагароды
ордэн Гонару ордэн «За заслугі» ІІ ступені ордэн «За заслугі» ІІІ ступені камандор ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Сайт austrevicius.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таксама эканаміст, дыпламат, удзельнік прэзідэнцкіх выбараў, рыхтаваў Літву да ўступлення ў Еўрапейскі саюз у 2004, дэпутат Еўрапейскага парламента з 2014 па 2019.

Біяграфія правіць

1981 г. скончыў сярэднюю школу ў Вільні, а ў 1986 годзе — эканамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. З 1986 па 1991 ён працаваў асістэнтам у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Літвы, у 1988 скончыў дактарантуру.

З 1991 працаваў у Міністэрстве замежных спраў як вядучы спецыяліст, затым начальнік аддзела. Пасля заканчэння вучобы ў 1992 годзе, стажыраваўся ў Інстытуце Гувера пры Стэнфардскага ўніверсітэта, працаваў у Паўночным філіяле МЗС. У 1993 годзе ён быў прызначаны часовым павераным у справах Фінляндыі, затым з 1994 па 1997 працаваў паслом Літоўскай Рэспублікі ў краіне (самы малады пасол у гісторыі Літвы).

У 1998 годзе дарадца прэм’ер-міністр Гедзіміна Вагнорюса па пытаннях замежных спраў. У тым жа годзе ўзначаліў урадавую камісію па еўрапейскіх справах. Ён займаў гэту пасаду да 1999 года і зноў у 20002003 гг. З студзеня 2001 ў снежні 2002 года ён быў галоўным перамоўшчыкам па пытаннях сяброўства Літвы ў Еўрапейскім Саюзе.

У 2004 прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах як незалежны кандыдат, атрымаўшы падтрымку некалькіх буйных правых і цэнтрысцкіх партый. Ён выбыў у першым туры, аднак атрымаў добры вынік 19,33 %. У другім туры Аўштравічус падтрымаў Валдаса Адамкуса. У тым жа годзе стаў членам Сейма Літвы ад Саюз лібералаў і цэнтра.

Пасля канфлікту з будучым мэрам Вільні, Артурасам Зуокасам, восенню 2005 з групай дэпутатаў пакінуў фракцыю СЛЦ. У 2006 годзе ён узначаліў новую партыю, Ліберальны рух Літоўскай Рэспублікі. Ён кіраваў фарміраваннем да 2008 года, прайграўшы партыйныя выбары Элігіюсу Масюлісу. На парламенцкіх выбарах у тым жа годзе другі раз атрымаў мандат дэпутата. У 2012 годзе быў пераабраны, быў віцэ-спікерам.

На выбарах Еўрапейскага Парламента 2014 атрымаў мандат дэпутата, які прадстаўляў фракцыю лібералаў.

У 2019 пераабраны ў Еўрапарламент. У Еўрапарламенце паўнапраўны член Камітэта па замежных справах (AFET) і Падкамітэта па бяспецы і абароне, намеснік члена Камітэта па транспарце і турызме (TRAN) і Падкамітэта па правах чалавека. Член дэлегацый Еўрапейскага парламента: Камітэт Парламенцкай асацыяцыі ЕС-Украіна, Дэлегацыя па сувязях з Афганістанам, Дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі EURONEST, Дэлегацыя па сувязях з Парламенцкай асамблеяй НАТА. Замяшчальны член дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны памятным медалём у гонар 750-годдзя каранацыі караля Міндаўгаса (2003), крос-Камандор ордэна вялікага князя Гедзіміна (2003), памятным медалём за ўступленне Літвы ў ЕС і НАТА (2004), крыжам I ступені ордэна Белай ружы (Фінляндыя), ордэнам гонару (Грузія, 2014)[1], французскім Нацыянальным ордэнам заслугі, украінскім ордэнам «За заслугі» III ступені (2015) і Ордэнам святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра Вялікага II ступені[2].

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае двух сыноў.

Заўвагі правіць

Спасылка правіць