Пётр Аляксеевіч Калугін
Пётр Аляксеевіч Калугін (нар. 13 верасня 1941, в. Кудзіна, Таропецкі раён, Калінінская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык. Кандыдат тэхнічных навук.
Пётр Аляксеевіч Калугін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
13 верасня 1941 (83 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 верасня 1941 года ў в. Кудзіна Таропецкага раёна Калінінскай вобласці РСФСР у сялянскай сям’і.
Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на Калінінскай чыгунцы. Служыў у радах Узброеных Сіл. У 1966 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. У гэтым жа годзе, з дыпломам горнага інжынера-шахтабудаўніка, прыехаў працаваць у Салігорск[1]. Працаваў майстрам рудніка другога Салігорскага калійнага камбіната, сакратаром парткама другога рудаўпраўлення камбіната «Беларуськалій», старшынёй прафкама вытворчага аб’яднання «Беларуськалій», начальнікам рудніка другога рудаўпраўлення, дырэктарам чацвёртага рудаўпраўлення, галоўным інжынерам вытворчага аб’яднання «Беларуськалій». З 1992 года па 2001 год — генеральны дырэктар ВА «Беларуськалій»[2].
У 2002 годзе ў Санкт-Пецярбургскім горным інстытуце імя Г. В. Пляханава абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэхналагічнае забеспячэнне эфектыўнай адпрацоўкі саляных пластоў з цяжкакіравальнымі пародамі даху»[1].
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[3].
Пасля заканчэння паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў пачаў працаваць у ААТ «Трэст Шахтаспецбуд», дзе ў цяперашні час з’яўляецца намеснікам старшыні Савета дырэктараў[4].
У 2023 годзе Беларускі расследавальніцкі цэнтр даведаўся пра рахунак Калугіна ў швейцарскім банку Credit Suisse , адкрыты з 2008 па 2014 гады. На швейцарскім рахунку Калугіна было 1,3 мільёны долараў ЗША, што ў 15 разоў перавысіла ягоны афіцыйны прыбытак з 2003 па 2009 гады[5].
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1990)[2],
- медаль «Ветэран працы»,
- медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»,
- ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ордэн Рускай праваслаўнай царквы Прападобнага Сергія Раданежскага ІІ ступені[6],
- ганаровы грамадзянін г. Салігорска (1998)[2],
- ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці (2008)[2].
Зноскі
- ↑ а б Почетные граждане Минской области (2008 год)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 26 ліпеня 2023.
- ↑ а б в г Почетные граждане Солигорщины. Калугин Петр Алексеевич(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.
- ↑ КАЛУГИН ПЕТР АЛЕКСЕЕВИЧ(недаступная спасылка)
- ↑ Совет директоров. ОАО «Трест Шахтоспецстрой»
- ↑ БРЦ: Мошенники и связанные с беларусскими властями бизнесмены, вероятно, прятали деньги в банке Credit Suisse (руск.). OCCRP (20 лютага 2023).
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.