Пётр Паўлавіч Ванкевіч
Пётр Паўлавіч Ванкевіч (19 жніўня 1903, в. Баравіно, Бярэзінскі раён — 4 лістапада 1972) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Пётр Паўлавіч Ванкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1972 (69 гадоў) |
Званне | маёр[1] |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
З 1925 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939. Удзельнік абароны Магілёва ў ліпені 1941. З сакавіка 1942 года ў партызанах: камісар атрада, у ліпені 1943 г. — чэрвені 1944 — 2-й Мінскай партызанскай брыгады, адначасова член Рудзенскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1944-58 на партыйнай і савецкай рабоце ў Мінскай вобласці[2].
Зноскі
- ↑ https://pamyat-naroda.ru/heroes/person-hero91321888/
- ↑ а б Ванкевич Пётр Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.